Антапольскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антапольскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Чашніцкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Антаполле
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 1 168
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Антапо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Антаполле.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Слідчанскі сельсавет у складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слідчаны. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 25 снежня 1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Антаполле[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 7 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Чарэйскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бельнякі, Будзілава, Замачак, Мар’іна і Сабалі)[2]. 7 чэрвеня 1968 года сельсавет перайменаваны ў Антапольскі[3]. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Лукомльскага сельсавета пералічаны 4 населеныя пункты (вёскі Барок, Камянец, Мялешкавічы і Слабодка)[4], 8 красавіка 2004 года — яшчэ 2 населеныя пункты (вёскі Восава і Жучкі)[5]. 10 кастрычніка 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кругліцкага сельсавета[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1168 чалавек[7], з іх 98,7 % — беларусы, 1,0 % — рускія[8].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў: вёскі Антаполле, Бабоўка, Бараўцы, Барок, Барсукі, Баяры, Белая Дуброва, Бельнякі, Будзілава, Будзішча, Восава, Дайлідаўка, Жукі, Жучкі, Замачак, Камянец, Коравічы, Мар’іна, Мялешкавічы, Падмошша, Рыжанкі, Сабалі, Слабодка, Слідчаны, Тоўпіна, Хаўчы, Хмялёўка і Церабені.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142)
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 91287).
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.