Перайсці да зместу

Воўкавіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Воўкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Талачынскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Варанцэвічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 474
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Во́ўкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Варанцэвічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Воўкавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Варанцэвічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Друцкага сельсавета, цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Воўкавічы[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукнеўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Жукнева, Клімава, Максімкава, Новае Заазер’е, Новае Палюдава, Рацава, Свірані, Слабада і Старое Палюдава)[2]. 22 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Варанцэвічы[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1474 чалавекі[4], з іх 95,3 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,2 % — цыганы, 0,4 % — палякі, 0,3 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.