Радамльскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:57, 23 верасня 2023, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: «{{Адміністрацыйная адзінка |Беларуская назва = Радамльскі сельсавет |Арыгінальная назва = |Герб = |Сцяг = |Краіна = Беларусь |Статус = |Гімн = |Уваходзіць у = Чавускі раён |Уключае...»)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Радамльскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Чавускі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Радамля
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
23 снежня 2009
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 870
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2242
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Ра́дамльскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Радамля.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Дрыбінскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Суслаўскага сельсавета[1].

23 снежня 2009 года цэнтр Жаліўскага сельсавета перанесены ў аграгарадок Радамля, сельсавет перайменаваны ў Радамльскі[2]. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Асінаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Дубаснік, Прылёпаўка, Пуцькі, Русінаўка і Старасёлы)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 870 чалавек[4], з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.