«Чорны» спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў» з’явіўся ў байнэце 2 сакавіка 2011 года. Даны дакумент суправаджаўся каментарыем ад асобы, якая яго апублікавала: папера адпраўлена ў офісы ўсіх найбуйнейшых СМІ і усе, хто ў ёй згаданы, павінны быць «неафіцыйна забаронены». Міністэрства інфармацыі Беларусі катэгарычна адмаўляла існаванне «чорнага спіса». Аднак канцэрты менавіта фігурантаў спіса пачалі адмяняцца, стала немагчыма замовіць ці пачуць песні згаданых музыкаў на радыёстанцыях Беларусі. Прадстаўнікі шэрагу СМІ неафіцыйна пацвердзілі існаванне спіса.

У спісе апынуліся вядомыя музыкі, літаратары, акцёры, прычым як беларускія, так і замежныя. Асобы са спіса так ці інакш выказалі пратэст супраць рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, накіраваных супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, што па меркаванні журналістаў і стала прычынай стварэння дакумента. Падобны неафіцыйны «чорны спіс» музыкаў існаваў з 2004 па 2007 гады, аднак тады невялікія канцэрты не забараняліся.

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

13 сакавіка 2011 года ў Гомелі «па тэхнічных прычынах» не адбыўся канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкі», было скасаванае выступленне гурта ў адным з клубаў Магілёва 20 сакавіка 2011 года. Адміністрацыя брэсцкага Тэатра лялек без тлумачэння прычын адмяніла канцэрт Змітра Вайцюшкевіча 18 сакавіка 2011 года. У мінскім клубе «Рэактар» быў адменены канцэрт-прысвячэнне гурту «Neuro Dubel» 24 сакавіка 2011 года. Як адзначыў лідар рок-калектыва Аляксандр Кулінковіч, іх выступленне было забаронена: «Кіраўніцтва клуба выклікалі і прапанавалі выбіраць: альбо страта арандатара, альбо страта клуба». 17 сакавіка 2011 года адменены канцэрт гурта «Крамбамбуля» ў мінскім рэстаране «Госці». Лявон Вольскі дапусціў, што са з’яўленнем «чорнага спісу» адмена канцэртаў ажыццяўляецца праз мясцовыя выканкамы: «Туды запрашаюць альбо менеджараў, альбо прадстаўнікоў гаспадарчых суб’ектаў, якія прадстаўляюць пляцоўку для канцэрта, пасля чаго мерапрыемствы адмяняюць».[1]

Фігуранты спіса[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Кастусь ЛАШКЕВІЧ (18 сакавiка 2011 у 16:19). "Як адмяняюць канцэрты музыкаў з «чорнага спісу»". TUT.BY. Архівавана з арыгінала 2 кастрычніка 2017. Праверана 2019-01-15. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2017. Праверана 15 студзеня 2019.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2017. Праверана 15 студзеня 2019.
  2. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі . TUT.BY. Будзьма беларусамі! (14 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2021. Праверана 29 мая 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]