Соф’я Вітаўтаўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Соф'я Вітаўтаўна)
Соф'я Вітаўтаўна
Zofia Witoldowna
Соф'я Вітаўтаўна. Малюнак XIX ст. паводле вышыўкі XV ст..
Соф'я Вітаўтаўна. Малюнак XIX ст. паводле вышыўкі XV ст..
Маскоўская княгіня
Папярэднік Еўдакія Дзмітрыеўна
Пераемнік Марыя Яраслаўна Бароўская

Нараджэнне 1371(1371)
Смерць 5 ліпеня 1453(1453-07-05)
Месца пахавання
Род Гедзімінавічы, Рурыкавічы
Бацька Вітаўт
Маці Ганна Святаслаўна
Муж Васіль I Дзмітрыевіч[1]
Дзеці Ганна, Юры, Іван, Анастасія, Данііл, Васіліса, Сімяон, Марыя, Васіль II
Веравызнанне праваслаўе
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Соф'я Вітаўтаўна (каля 1371 — 5 ліпеня 1453[2], паводле іншых звестак — 15 чэрвеня[3]) — вялікая княгіня, жонка маскоўскага гаспадара Васіля I, маці Васіля II. Дачка вялікага князя літоўскага Вітаўта Вялікага і яго 2-й жонкі смаленскай князёўны Ганны Святаслаўны.

Вобраз энергічнай і смелай княгіні знайшоў шырокае адлюстраванне ў мастацтве[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Соф'ю сасваталі Васілю I у 1390, калі Вітаўт разам з радзінай знаходзіўся ў выгнанні ў Мальбарку[2]. Праз Пскоў і Ноўгарад прыбыла ў Маскву, вяселле адбылося 1 верасня 1391. Дзякуючы гэтаму шлюбу паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Масквой усталяваліся працяглыя мірныя дачыненні.

Неаднаразова наведвала бацькоў у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1399 і 1408 сустракалася з бацькам у Смаленску, яшчэ раз яны пабачыліся праз дванаццаць гадоў, калі Вітаўту было ўжо за 72, а Соф'і — за 50[4]. У 1417 Васіль I у сваім тастаменце перадаваў сталец малалетняму сыну Васілю, апекунамі над ім і Соф'яй Вітаўтаўнай прызначаліся Вітаўт і ўдзельныя князі.

Па смерці Васіля I (27 лютага 1425) і намінальнай перадачы ўлады сыну Васілю II узначаліла маскоўскі ўрад, павяла ўзброеную барацьбу з прэтэндэнтамі на прастол Юрыем Дзмітрыевічам (братам Васіля I), яго сынамі Дзмітрыем Шамякам і Васілём Касавокім. Спярша Юрый Дзмітрыевіч мусіў адмовіцца ад уласных прэтэнзій, але па смерці Вітаўта (1430) у 1433 ён гвалтоўна пазбавіў Васіля II вялікага княжання.

Выехала з Масквы спачатку ў Цвер, потым у Кастраму, дзе яе зняволілі. Аднак у 1343 Юрый Дзмітрыевіч памёр, і Васіль II зноў заняў сталец. Неўзабаве ён выступіў супраць татараў, якія ў 1445 занялі Ніжні Ноўгарад, але ў бітве патрапіў у палон — у непрытомнасці ад шабельнага ўдару.

Соф'я Вітаўтаўна на вяселлі Васіля II. Карціна П. Чысцякова, 1861

У 1446 за вялізныя грошы выкупіла Васіля II з татарскага палону. Збор такіх сродкаў выклікаў сярод маскоўскага баярства смуту. Таго ж года Васіль Шамяка зняволіў Соф'ю Вітаўтаўну і выслаў яе ў Чухламу, потым у Каргапаль[2]. Васіля II адвезлі ў Маскву ў двор Шамякі, дзе 20 лютага 1446 яго асляпілі і з жонкай саслалі ва Угліч.

Выявіла цвёрдасць характару і энергію да дзеянняў, здолеўшы арганізаваць сваіх прыхільнікаў. Іхныя дружыны пачалі сцягвацца да Угліча. Князь Васіль II прыбыў у Цвер. У 1450 Шамяку разбілі пад Галічам, у выніку чаго ён мусіў збегчы ў Ноўгарад, дзе неўзабаве памёр[4].

У 1451 пры адсутным Васілю II кіравала абаронай Масквы ад татараў. Натхнёныя гераізмам 80-гадовай Соф'і Вітаўтаўны, маскавіты паспяхова адбілі ўсе штурмы. Татары мусілі «з вялікай ганьбаю» вярнуцца ў родныя стэпы[5].

Паводле запісаў у адным з рукапісаў Троіца-Сергіевай лаўры з XV ст. дата смерці Соф'і Вітаўтаўны не 5 ліпеня, а 15 чэрвеня 1453 года.[3]

Перад смерцю прыняла манаства з імем Еўфрасіння[2]. Пахавалі вялікую княгіню ў Маскоўскім Узнясенскім манастыры.

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

Васіль I і Соф'я. Ф. Солнцаў, XIX ст.

У шлюбе з Васілём I мела 5 хлопцаў, з якіх выжыў толькі адзін, і 4 дзяўчынкі:

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. а б в г д ЭнцВКЛ 2005.
  3. а б Леонид, архимандрит. Памятные записи пятнадцатого века // Русский архив, 1894. — Кн. 2. — Вып. 6. — С. 161—164
  4. а б Кастусь Тарасаў. Дачка Вітаўта Архівавана 11 красавіка 2010. // «Новы Час» № 9 (185), 12 сакавіка 2010. С. 15.
  5. Пояс раздору Архівавана 23 чэрвеня 2010. // «ЖЖ», красавік 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]