Іван Данілавіч Краснаштанаў
Іван Данілавіч Краснаштанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1983 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | Савецкая гвардыя і генерал-лейтэнант |
Камандаваў | 139-я стралковая дывізія (3-га фарміравання)[d] і 238th Rifle Division[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Іван Данілавіч Краснаштанаў (20 верасня 1900, Кіранск, Іркуцкая вобласць — 25 студзеня 1983, Адэса) — генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да 1917 года займаўся сельскай гаспадаркай. З 1917 года па 1919 год працаваў матросам і рабочым у параходстве. З 1919 года ў радах Чырвонай Арміі. Пасля заканчэння Ваенна-палітычнага вучылішча ў г. Чыце служыў палітработнікам у Забайкальскай кавалерыйскай дывізіі, супрацоўнікам ВЧК-ДПУ на граніцы з Кітаем.
З ліпеня 1941 года — начальнік штаба 244-й стралковай дывізіі. Ваяваў на Калінінскім фронце. У лютым 1943 года назначаны камандзірам 238-й стралковай дывізіі, якая ўдзельнічала ў баях на Арлоўска-Курскай дузе, у аперацыі «Баграціён», Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай і Берлінскай аперацыях. 238-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І. Д. Краснаштанава прымала актыўны ўдзел у фарсіраванні Дняпра і вызваленні г. Магілёва. За гэтую аперацыю ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Пасля вайны скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба, камандаваў 86-й гвардзейскай дывізіяй, 10-м гвардзейскім корпусам у Адэскай ваеннай акрузе. З 1951 года па 1954 год — старшы ваенны саветнік камандуючага 11-й арміяй у Балгарыі. З 1954 года па 1957 год служыў у Забайкальскай ваеннай акрузе на пасадзе намесніка камандуючага па супрацьпаветранай абароне. У маі 1957 года па стану здароўя звольнены з радоў Савецкай Арміі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 18 ліпеня 1979 года[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Іркуцкай вобласці
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Адэсе
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
- Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
- Кавалеры ордэна Народнай Рэспублікі Балгарыя
- Узнагароджаныя медалём «Кітайска-савецкая дружба»
- Асобы
- Памерлі 25 студзеня
- Ганаровыя грамадзяне Магілёва
- Удзельнікі Парада Перамогі
- Удзельнікі вызвалення Магілёва
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Удзельнікі Ржэўскай бітвы
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры брыгад у Вялікай Айчыннай вайне
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Малдаўскай ССР