Івянецкая сінагога

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сінагога
Івянецкая сінагога
Сінагога ў Івянцы
Сінагога ў Івянцы
53°53′24″ пн. ш. 26°44′20″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Івянец
Канфесія іудаізм
Дата заснавання 1912
Дата пабудовы 1912 год

Івянецкая сінагога (Мінская вобласць)
Івянецкая сінагога
Івянецкая сінагога

Івянецкая сінагога — драўляная сінагога ў Івянцы (Валожынскі раён). Размешчана па вул. Школьнай, 1. Адна з трох захаваных драўляных сінагог на тэрыторыі Беларусі.

Узведзена ў 1912 годзе. Сінагога ўяўляе сабой прамавугольны будынак плошча 300 м2. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчаўся кінатэатр, пазней дом культуры. У 2005 годзе на сценах будынка былі выяўлены старыя фрэскі. У 2010 годзе сінагога была перададзена яўрэйскаму рэлігійнаму аб'яднанню.

Па словаў старшыні супольнасці Юрыя Дорна, у будынку планавалі стварыць музей гісторыі і культуры яўрэяў Заходняй Беларусі, але для гэтага не хапае ні экспанатаў, ні сродкаў. Будынак пачалі рамантаваць, але работы хутка скончыліся[1].

Апошнім часам ў будынку сінагогі збіраюцца бамжы, куды яны пранікаюць праз вокны, а пасля знутры адчыняюць дзверы[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]