Сінагога 1893 года (Ліда)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сінагога
Сінагога 1893 года
Сінагога 1893 годзе на пярэднім плане, ззаду Галоўная сінагога
Сінагога 1893 годзе на пярэднім плане, ззаду Галоўная сінагога
53°53′35″ пн. ш. 25°18′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Ліда
Архітэктурны стыль эклектыка
Архітэктар Аляксей Уладзіміравіч Полазаў
Будаўніцтва 1893
Дата скасавання 23 чэрвеня 1941
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сінагога 1893 — колішняя сінагога ў г. Лідзе. Размяшчалася на Школьным двары прыкладна на месце сучаснага інтэрната «Лакафарбы» па вул. Кірава.

Праект гэтай сінагогі склаў губернскі архітэктар Аляксей Уладзіміравіч Полазаў у 1892 годзе. Працы па будаўніцтве скончыліся ў 1893 годзе[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Фасад Лідскай сінагогі 1893 года
Бакавы фасад сінагогі

Будынак меў наступныя памеры: даўжыня 21.3 м, шырыня 10.7 м, вышыня 5 м, аб’ём 1035 м³ з высокай залай плошчай у 140 м² і двухпавярховай прыбудовай з трыма ўваходамі. Падмуркі каменныя глыбінёй 1.7 м, дзве паўкалоны ля ўваходу, 24 акна — 12 з якіх асвятлялі залу, чатырохсхільны дах[1].

План мужчынскага аддзялення

Па праекце мужчынскае аддзяленне плошчай 210 м² размяшчалася на першым паверсе, мела два ўваходы, ацяплялася трыма печамі. У цэнтры залы меркавалася ўладкаванне каўчэга з сувоем[1].

Жаночае аддзяленне плошчай каля 70 м² было запраектавана на другім паверсе, з асобным уваходам і вонкавай лесвіцай, якая была прыкрыта навесам[1].

Сінагога згарэла пасля жахлівай бамбардзіроўкі 23 чэрвеня 1941 года[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памятная книжка Виленской губернии. 1893 г.
  • LVIA. Ф.382 оп.1 д.1450. Дело о разрешении построить каменную синагогу в Лиде

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]