Індурская сінагога
Славутасць | |
Індурская сінагога | |
---|---|
![]() Сучасны стан (19 ліпеня 2014) | |
53°27′38″ пн. ш. 23°52′55″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Індура |
Канфесія | іўдаізм |
Тып будынка | сінагога |
Стан | закінутая |
![]() |
Індурская сінагога — былая сінагога ў аграгарадку Індуры Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Індурская сінагога ўзведзена ў 1885 годзе. У той час у вёсцы жыло больш за дзве тысячы яўрэяў і дзейнічала дзевяць сінагог. Цагляная сінагога з’яўлялася найвышэйшым месцам у вёсцы, фасад будынка накіраваны ў бок Іерусаліма.
У пасляваенны час будынак былой сінагогі аддалі калгасу, які прыстасаваў яго пад склад для ўгнаенняў. За гэты час было зменена знешняе аблічча сінагогі, з’явілася некалькі драўляных прыбудоў, інтэр’ер быў амаль цалкам знішчаны.
У наш час будынак пакінуты ў запусценні. Знешні пласт тынкоўкі да цяперашняга часу страчаны, што сур’ёзна змяніла аблічча сінагогі, і яна стала нагадваць руіны[1].
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Індурская сінагога
- Цуды Беларусі. 7 велічных сынагог, якія руйнуюцца // svaboda.org 1 лютага 2020
- Індурская сінагога на «Радзіме майго духу»
- Індурская сінагога (руск.) на «Глобусе Беларусі»