Воўпаўская сінагога
Сінагога | |
Воўпаўская сінагога | |
---|---|
![]() Воўпаўская сінагога ў 1920 | |
53°21′52″ пн. ш. 24°21′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Воўпа |
Архітэктурны стыль | архітэктура барока[d] |
Дата заснавання | XVII стагоддзе[1] |
Дата пабудовы | пач. XVIII ст. |
Дата скасавання | 1940[1] |
Матэрыял | драўніна |
Стан | знішчана |
![]() |
Во́ўпаўская сінаго́га — колішняя сінагога ў мястэчку Воўпа (Беларусь), адна з найпрыгажэйшых у Рэчы Паспалітай[2] і Усходняй Еўропе[3], шэдэўр драўлянага дойлідства[4].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сінагога пабудаваная ў першай палове XVIII стагоддзя, пасля некалькі разоў нязначна дабудоўвалася[5]. У 1929 годзе будынак быў занесены ў спіс польскіх культурных славутасцей[5]. У Другую сусветную вайну спалены нацыстамі[5].
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная зала мела памер 13 × 12,80 м з купалападобнай столяй, апісанай гісторыкамі мастацтва Марыяй і Казімірам Пяхоткамі «найбольш уражвальнай з усіх вядомых драўляных столяў у Еўропе»[6]. Гэта тлумачыцца таксама і тым, што хрысціянам не забаранялася будаваць з цэглы і камення, дык падобныя еўрапейскія пабудовы з дрэва сустракаюцца рэдка.
Вышыня сцен асноўнай залы складала 7,2 м. Скляпенні ўзвышаліся на 14 метраў і былі падзелены арнаментаванымі балюстрадамі на тры ярусы. Кожны ярус складаўся з некалькіх закручаных секцый, аблямаваных драўлянымі панэлямі, якія складалі купалападобныя скляпенні. Купал падтрымліваўся чатырма драўлянымі калонамі, якія атачалі біму, і тросамі ўверсе[5].
Каўчэг Запавету ўяўляў сабой майстэрскі зробленую размаляваную шматярусную пушку з разьбой, калонамі, барэльефамі-менорамі, вазамі, россыпамі кветак, вежамі, скрыжалямі дзесяці запаведзяў і арлом[5].
На пачатку XIX стагоддзя купалападобныя скляпенні былі пафарбаваны ў цёмна-сапфіравы колер, пакрыты «бліскучымі» залатымі зоркамі. Сцены былі пафарбаваны ў простым трамплей -стылі дзеля падабенства з класічнымі мураванымі будынкамі[5].
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б https://upz.edu.pl/data/file_attachment/2136-studia-2020-2.pdf — С. 14.
- ↑ Семянчук Г. Воўпа // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 141. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Carol Herselle Krinsky. Synagogues of Europe: Architecture, History, Meaning. — Dover Publications Inc., 1996. — С. 225.
- ↑ Thomas C. Hubka. Resplendent Synagogue: Architecture and Worship in an Eighteenth Century Polish Community. — Brandeis University Press, 2003. — С. 63.
- ↑ а б в г д е Maria and Kazimierz Piechotka. Heaven’s Gate: Wooden Synagogues in the Territory of the Former Polish-Lithuanian Commonwealth. — Warsaw: Institute of Art, Polish Academy of Sciences, Wydawnnictwo Krupski I S-ka, 2004. — С. 362—370.
- ↑ Maria and Kazimierz Piechotka. Heaven’s Gate: Wooden Synagogues in the Territory of the Former Polish-Lithuanian Commonwealth. — Warsaw: Institute of Art, Polish Academy of Sciences, Wydawnnictwo Krupski I S-ka, 2004. — С. 64.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Воўпаўская сінагога
- Воўпаўская сінагога (польск.) на Віртуальным штэтле