Ігар Іванавіч Стралкоў
Ігар Іванавіч Стралкоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Игорь Иванович Стрелков | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Аляксандр Барадай | ||||||
Папярэднік | Ігар Какідзянаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 снежня 1970[1] (53 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Игорь Всеволодович Гиркин | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе і Eastern Orthodox fundamentalism[d] | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць |
Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка Рэспубліка Сербская Расія ДНР |
||||||
Род войскаў | Народнае апалчэнне Данбаса[2], Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі, пяхота, артылерыя і Сухапутныя войскі Расіі | ||||||
Званне |
палкоўнік запаса |
||||||
Камандаваў | Самаабарона горада Славянска, Народнае апалчэнне Данбаса, Руская праваслаўная армія | ||||||
Бітвы |
Узброены канфлікт у Прыднястроўі, Баснійская вайна, Першая чачэнская вайна, Другая чачэнская вайна, Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | istrelkov.ru (руск.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ігар Іванавіч Стралкоў (таксама вядомы як — Ігар Усеваладавіч Гіркін; нар. 17 снежня 1970) — адзін з лідараў непрызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі, атрымаў вядомасць вясной 2014 года падчас пратэстаў на паўднёвым усходзе Украіны як актыўны ўдзельнік узброеных арганізацый.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся і вырас у Маскве ў сям’і патомных ваенных. З дзяцінства цікавіўся гісторыяй[3].
З 1989 захапляецца ваеннай рэканструкцыяй і гісторыяй Белага руху[4][5][6][7].
У 1993 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны гісторыка-архіўны інстытут, аднак прафесіі гісторыка ён палічыў за лепшае кар’еру ваеннага[3].
У 1993—1994 гадах праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных Сілах Расійскай Федэрацыі[8], стралок роты аховы 190-й ракетнай тэхнічнай базы ў Галіцына (в/ч 11281 МО СПА; цяпер расфарміравана)[4]. Пасля завяршэння тэрміновай службы застаўся служыць па кантракце: спачатку — у складзе мотастралковай брыгады, а потым — у якасці ваеннага разведчыка[9].
Браў удзел у баявых дзеяннях у Прыднястроўе ў чэрвені-ліпені 1992 года (добраахвотнік 2-га ўзвода Чарнаморскага казацкага войскі, Кошніца — Бендэры), у Босніі з лістапада 1992 года па сакавік 1993 ўключна (2-й Рускі добраахвотніцкі атрад, 2-я Подрынская лёгкопяхотная і 2-я Маявіцкая брыгады Войска Рэспублікі Сербскай, Вышаград — Прыбой), у Чачні (166-я гвардзейская асобная мотастралковая брыгада, сакавік-кастрычнік 1995 года, і ў частках спецыяльнага прызначэння з 1999 па 2005 год), выконваў спецыяльныя заданні ў іншых рэгіёнах Расіі[3][4][8]. У канцы 1990-х гадоў апублікаваў аўтабіяграфічны «Баснійскі дзённік»[3].
Паводле слоў расійскага праваабаронцы Аляксандра Чаркасава, старшыні рады праваабарончага цэнтра «Мемарыял», Ігар Стралкоў у 2001 годзе служыў у 45-м асобным гвардзейскім палку спецыяльнага прызначэння ў ваколіцах вёскі Хатуні Ведзянскага раёна Чачні[10][11].
6 студзеня 1998 года ў газеце «Завтра» з’яўляецца першая публікацыя Стралкова — пра рускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі ў Босніі. У гэтым выданні ён рэгулярна публікаваўся да кастрычніка 2000 года, пісаў пра сітуацыю ў Чачні і іншых гарачых кропках на тэрыторыі Расіі, крытыкаваў нацыянальную палітыку ўлад[12]. У газеце «Завтра» пазнаёміўся з Аляксандрам Барадаем[4].
У жніўні 1999 года спецыяльныя карэспандэнты газеты «Заўтра» Аляксандр Барадай і Ігар Стралкоў падрыхтавалі рэпартаж з Кадарскай зоны Дагестана аб тым, як спецназ МУС праводзіў зачыстку некалькіх вёсак, дзе пражывалі вахабіты[4][13].
Працаваў карэспандэнтам незалежнага інтэрнэт-агенцтва «ANNA-NEWS», якое зарэгістравана ў Абхазіі, у ліпені 2011 года[4][14].
Паводле слоў брытанскай «Бі-бі-сі», апошняе месца службы — упраўленне па барацьбе з міжнародным тэрарызмам «2-й службы» (Службы па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам) ФСБ Расіі[15].
Паводле некаторых звестак, пасля выхаду ў адстаўку працаваў начальнікам службы бяспекі інвестыцыйнага фонду «Маршал-Капітал» расійскага прадпрымальніка К. В. Малафеева[16]. На працягу доўгага часу прадстаўніком гэтага інвестыцыйнага фонду таксама працаваў сябар Ігара Стралкова — Аляксандр Барадай, абраны прэм’ер-міністрам Данецкай Народнай Рэспублікі (ДНР)[17].
У канцы студзеня 2014 года, як заяўляў Стралкоў, ён забяспечваў бяспеку дастаўленых у Кіеў з Грэцыі афонскіх святынь — Дароў вешчуноў, а таксама наведаў Еўрамайдан[18].
Ігар Стралкоў вядомы ў асяроддзі ваенна-гістарычных рэканструктараў Масквы. На адным з інтэрнэт-форумаў[19], прысвечаным узнаўленню вайны з Напалеонам 1812 года і Грамадзянскай вайны, ён з’яўляецца мадэратарам. З’яўляецца кіраўніком клуба «Зводная кулямётная каманда», сфармаванага на базе ваенна-гістарычнага клуба «Маскоўскі драгунскі полк». Прымаў удзел у такіх рэканструкцыях, як «Вайна 16-га года» у жніўні 2009-га, фестываль «Памяці Грамадзянскай вайны» у лютым 2010 года, «Грамадзянская вайна на Поўдні Расіі», «Доблесць і гібель рускай гвардыі»[20][21]. Быў сябрам ваенна-гістарычнага клуба «Марковцы»[22].
У маі 1996 года быў залічаны ў склад Драздоўскага аб’яднання ў чыне унтэр-афіцэра[23].
Паводле слоў самога Стралкова, ён з’яўляецца палкоўнікам ФСБ Расіі ў адстаўцы[9][24][25][26] (з сакавіка 2013 года[26]).
Па дадзеных брытанскай «Бі-бі-сі», апошняе месца службы Гіркіна — упраўленне па барацьбе з міжнародным тэрарызмам «2-й службы» (Службы па абароне канстытуцыйнага ладу і барацьбе з тэрарызмам) ФСБ Расіі[15].
Паводле інфармацыі ўкраінскіх сродкаў масавай інфармацыі, якая стала з’яўляцца пасля 15 красавіка 2014 года, Ігар Стралкоў мае грамадзянства Расійскай Федэрацыі і нібыта з’яўляецца дзеючым афіцэрам спецназа ГРУ Генеральнага штаба Узброеных сіл Расіі. Украінскі бок не прывёў доказаў гэтай інфармацыі[27]. Паводле слоў самога Стралкова, ён ніколі не служыў у ГРУ[9][28].
Паводле ўласных слоў, прыехаў на Украіну па сваёй ініцыятыве, кіруючыся асабістымі перакананнямі. Сабраў вакол сябе мясцовых праціўнікаў новых кіеўскіх улад і арганізаваў атрад народнага апалчэння[29].
Паводле інфармацыі, агучанай адным з кіраўнікоў контрвыведкі Службы бяспекі Украіны Віталём Найдай, Ігар Стралкоў падчас крымскага крызісу з’яўляўся памочнікам па сілавым пытаннях прэм’ер-міністра Аўтаномнай рэспублікі Крым Сяргея Аксёнава. У інтэрв’ю журналістам Найда сказаў, што Стралкоў прыбыў на тэрыторыю Украіны ў канцы лютага — пачатку сакавіка 2014 года, а ў пачатку красавіка «атрымаў прамы загад з Масквы пачаць маштабную дыверсійную аперацыю на мацерыковай частцы Украіны, у прыватнасці ў Данецкім і Луганскім рэгіёнах»[30]. Паводле слоў журналіста Алега Кашына, 2 сакавіка перамовы з галоўкомам ВМС Украіны Д. В. Беразоўскім вёў той жа чалавек, што ў цяперашні час камандуе самаабаронай Славянска — паплечнік Аксёнава Ігар Іванавіч, якога яму адрэкамендавалі як дзеючага супрацоўніка ГРУ[31].
Згодна з заявамі аднаго з кіраўнікоў СБУ, 8 красавіка 2014 года Стралкоў праз Керчанскую пераправу выехаў з Крыма ў Растоў-на-Доне, а 12 красавіка перасёк дзяржаўную мяжу Украіны «для рэалізацыі сілавога сцэнарыя схаванай агрэсіі» ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны[30].
13 красавіка 2014 года ў Славянску трапіла ў засаду група супрацоўнікаў СБУ, што перамяшчаліся на аўтамабілях. Яны былі абстраляныя невядомымі асобамі. У выніку адзін афіцэр загінуў, яшчэ трое былі параненыя. Па сцвярджэнні СБУ кіраваў нападаўшымі Ігар Стралкоў[32][33].
16 красавіка 2014 года ў раёне Славянска сіламі апалчэння былі заблакаваныя падраздзялення 25-й Днепрапятроўскай паветрана-дэсантнай брыгады ПДВ Узброеных сіл Украіны. Паводле інфармацыі, агучанай прэс-цэнтрам СБУ, канфіскацыя зброі і шасці адзінак баявой тэхнікі тэхнікі (БТР-Д і БМД) у днепрапятроўскіх дэсантнікаў была здзейсненая пад кіраўніцтвам Ігара Стралкова. Таксама СБУ сцвярджае, што Стралкоў прымаў удзел у вярбоўцы ваеннаслужачых аэрамабільнай брыгады, у выніку чаго частка з іх перайшла на бок апалчэння[34].
14 красавіка 2014 года ў інтэрнэце з’явіліся запісы[35], пазначаныя як перамовы «сепаратыстаў», якія дзейнічаюць на тэрыторыі Паўднёвага Усходу Украіны, у якой чалавек з пазыўным «Стралок» дакладвае аб паспяховай ліквідацыі прадстаўнікоў кіраўніцтва СБУ ў раёне Славянска падчас распачатай сілавымі структурамі Украіны антытэрарыстычнай аперацыі. У каментарыях у СМІ рабілася здагадку, што чалавек з пазыўным «Стралок» з’яўляецца адным з кіраўнікоў «сепаратыстаў» Ігарам Стралковым[36], а яго суразмоўцам — расійскі прадпрымальнік Аляксандр Барадай, які працаваў у інвестыцыйным фондзе «Маршал-Капітал» Канстанціна Малафеева[16][37].
Паводле сцвярджэння СБУ, група Стралкова датычная да забойства дэпутата Горлаўскага гарсавета Данецкай вобласці ад партыі «Бацькаўшчына» Уладзіміра Рыбака, выкрадзенага 17 красавіка 2014 года [38][39]. 29 красавіка Стралкоў быў уключаны ў спіс асоб, у дачыненні да якіх уведзены санкцыі — забарона на ўезд і замарожванне актываў у ЕС[40].
Па інфармацыі СМІ, 26 красавіка 2014 года часовае кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі ўсклала на Ігара Стралкова кіраўніцтва блакпостамі. Сам Ігар Стралкоў называецца кіраўніком народнага апалчэння Данбаса[41].
26 красавіка 2014 года Ігар Стралкоў упершыню публічна даў інтэрв’ю карэспандэнтам «Камсамольскай праўды», у якім апісаў апошнія падзеі з удзелам сваіх падначаленых, іх склад, матывацыю, а таксама абмаляваў бліжэйшыя мэты і задачы падкантрольных яму сіл[42][43].
2 мая 2014 года ўкраінскія сілавыя структуры аднавілі наступ у раёне Славянска і Краматорска[44]. Стралкоў узначаліў апалчэнцаў, што абаранялі Славянск[45]. З 12 мая 2014 года Ігар Стралкоў — камандуючы «ўзброенымі сіламі Данецкай Народнай Рэспублікі»[46][47], з 16 мая — міністр абароны ДНР[48].
5 ліпня Славянск перайшоў пад кантроль Узброеных сіл і Нацыянальнай гвардыі Украіны. 6 ліпеня Ігар Стралкоў абвясціў сябе «ваенным камендантам Данецка»[49]. 16 ліпеня ён, рыхтуючы да асады Данецк, увёў у горадзе ваеннае становішча[50]. 14 жніўня Ігар Стралкоў сышоў у адстаўку з пасады кіраўніка міністэрства абароны ДНР[51].
21 мая 2014 года Генеральная пракуратура Украіны адкрыла ў дачыненні да Ігара Гіркіна крымінальную справу па падазрэнні ў стварэнні тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 1 арт. 258-3), арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 294), здзяйсненні тэракту (ч. 1 арт. 258)[52] Генеральная пракуратура Украіны інкрымінуе Стралкову, што ён «на працягу сакавіка-красавіка 2014 года для здзяйснення тэрактаў на Украіне стварыў тэрарыстычную групу, кіраваў яе дзейнасцю, арганізаваў масавыя беспарадкі ў Харкаўскай, Луганскай, Данецкай абласцях, Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, якія суправаджаліся гвалтам у дачыненні да грамадзян, а таксама пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці, захопам будынкаў і збудаванняў»[52], а таксама «здзейсніў тэрарыстычны акт, які прывёў да гібелі людзей і іншых цяжкіх наступстваў».
25 студзеня 2024 года суд у Маскве прысудзіў Ігара Стралкова (Гіркіна) да чатырох гадоў зняволення ў калоніі па абвінавачанні ў закліках да экстрэмісцкай дзейнасці[53].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, двое сыноў: Андрэй і Аляксандр[3]. Маці — Ала Іванаўна, ёсць сястра[3]. Дзед — Іван Канстанцінавіч Руноў, савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[54]
Публіцыстыка, літаратурная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар адной выдадзенай кнігі (у жанры «казка», другая рыхтуецца да выхаду), а таксама прыкладна паўтара дзясяткаў ваенна-гістарычных артыкулаў і апавяданняў ваенна-мемуарнага характару, апублікаваных у асноўным пад псеўданімам[55]. Удзельнік круглага стала Незалежнага ваеннага агляду па вайне ў Сірыі[56].
Наогул я па бацьку ў агульным беларус. У мяне вельмі шмат сваякоў у Беларусі, Усходняй Беларусі. Я з імі падтрымліваю кантакты. Гэта людзі, якія, увогуле, з'ўляюцца беларусамі, у асноўным гавораць па-руску, хоць многія з іх ведаюць беларускую мову, родную. І я неяк не адчуваю, што гэтыя людзі чымсьці адрозніваюцца ад мяне, чымсьці асаблівым. На самай справе нічым. Хоча гэтага Лукашэнка ці не, хоча ён там ствараць, дакладней яго асяроддзе стварае новую літвінскую так званую ідэнтычнасць, на мой погляд, не менш бязглуздую, чым вось гэта ўкраінства. Але Беларусь была, ёсць і ў агляднай будучыні застанецца часткай «рускага свету»[57]. |
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Игорь Г., Боснийский дневник, «Спецназ России», № 4 (32), апрель 1999 года.
- Игорь Стрелков, Детектив замка Хэльдиборн, Переход, 2014. — 436 с. ISBN 978-5-905060-31-1
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.gov.uk/government/publications/the-uk-sanctions-list — С. 505. Праверана 12 ліпеня 2022.
- ↑ http://www.lefigaro.fr/international/2014/04/29/01003-20140429ARTFIG00127-ukraine-l-ue-implique-directement-des-agents-de-moscou.php Праверана 2 кастрычніка 2022.
- ↑ а б в г д е Ирина Боброва. Игорь Стрелков: как книжный мальчик стал командующим ополчением Донбасса . Московский Комсомолец (28 мая 2014). Праверана 30 мая 2014.
- ↑ а б в г д е Скоморохов Роман. Портреты века: Игорь Стрелков . Военное обозрение (20 мая 2014). Праверана 21 мая 2014.
- ↑ Реконструктор.рф — военная и гражданская история и реконструкция XV, XVII-XVIII-XIX веков
- ↑ bmpd — Реконструкторы против Киева
- ↑ Бессмертный прапорщик Стрелков-Гиркин-Маклауд Архівавана 5 мая 2014.
- ↑ а б Александр Гришин. В бой за Донбасс идёт господин реконструктор! . Комсомольская правда (29 апреля 2014). Праверана 4 мая 2014.
- ↑ а б в Командующий Сопротивлением Донецкой народной республики Игорь Стрелков — МК
- ↑ Террорист «Стрелок» причастен к похищениям людей в Чечне — российский правозащитник
- ↑ Александр Черкасов. "ИГОРЬ СТРЕЛКОВ" В ЧЕЧНЕ. 2001 ГОД, ВЕДЕНСКИЙ Р-Н . Радиостанция «Эхо Москвы» (21 мая 2014). Праверана 22 мая 2014. со ссылкой на: Здесь живут люди. Чечня: хроника насилия. Часть 3. Апрель-июнь 2001 года. / М.: «Звенья». 2006. СС.49-51, 124—125, 303—304, 389—391.
- ↑ Список авторов и публикаций газеты «Завтра» .
- ↑ Кадарская зона(недаступная спасылка). Газета «Завтра», номер 34 за 1999 год. Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2014. Праверана 6 ліпеня 2014.
- ↑ http://news.rambler.ru/20498232/ Об агентстве Анна Ньюс
- ↑ а б Рафаэль Сааков. Донецкий сепаратист Пушилин: нас объединяет русский мир BBC, 30.04.2014.
- ↑ а б Киевский Патриархат обвинил представителей Московского Патриархата в поддержке терроризма . Релігія в Україні. Вера и религия. Философия и религия в Украине (15 мая 2014). Праверана 16 мая 2014.
- ↑ Премьером Донецкой республики избран Александр Бородай, бывший консультант «Маршал капитала» . Ведомости (16 мая 2014). Праверана 16 мая 2014.
- ↑ Алексей Овчинников. Игорь Стрелков: «Меня приказано уничтожить во что бы то ни стало» . Комсомольская правда (26 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2014. Праверана 28 мая 2014.
- ↑ Форум Военно-Исторических Реконструкторов
- ↑ Кто такой лидер самообороны в Славянске: Полковник из России и любитель военной реконструкции (фото) | Новости. Новости дня на сайте Подробности
- ↑ Богдана Евсеева. Полковник ГРУ из Славянска Гиркин воевал против Наполеона и за белогвардейцев . Вести.ua (28 красавіка 2014). Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ Неуловимый москвич с тремя именами встал во главе повстанцев на Украине(недаступная спасылка). Reuters (15 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2014. Праверана 18 мая 2014.
- ↑ История Дроздовского объединения(недаступная спасылка). Дроздовцы. Дроздовское объединение в России и Русском зарубежье. Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2014. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ http://www.sovsekretno.ru/news/id/2926/
- ↑ http://svpressa.ru/society/article/89194/?rss=1
- ↑ а б http://censor.net.ua/video_news/293553/terrorist_girkin_priznal_chto_svyazan_s_fsb_video
- ↑ Sneider N. Shadowy Rebel Wields Iron Fist in Ukraine Fight(англ.) // The New York Times : газета. — 2014-07-10.
- ↑ В Славянске освободили военных наблюдателей ОБСЕ . BBC (3 мая 2014). Праверана 4 мая 2014.
- ↑ Евгений Поддубный. Командующий самообороной Славянска не боится санкций ЕС . Вести (29 красавіка 2014). Праверана 4 мая 2014.
- ↑ а б СБУ: Януковича контролирует российская военная разведка // Украінская праўда. — 2014, 16 апреля.
- ↑ «Это грушник, российский, действующий»: Олег Кашин о своём знакомстве с реконструктором, завоевавшим пол-Украины — Sputnik & Pogrom
- ↑ Кто «сливает» войну с террористами? : Новости УНИАН
- ↑ В СБУ заявили, что разоблачили деятельность офицера ГРУ на Украине :: Polemika.com.ua Архівавана 22 ліпеня 2014.
- ↑ Захваченных украинских десантников пытались вербовать полковник Стрелков и диверсант «Ромашка» // Контракты. — 2014, 18 апреля.
- ↑ Аудио на YouTube: СЛАВЯНСК 13.04.2014 СБУ перехватила переговоры сепаратистов в Славянске .
- ↑ СБУ обнародовала перехваченные телефонные разговоры сепаратистов // Подробности. — 2014, 20 апреля.
- ↑ Премьером Донецкой республики избран Александр Бородай, бывший консультант «Маршал капитала» (руск.). Ведомости (16 мая 2014). Праверана 17 мая 2014.
- ↑ К убийству депутата Горловского горсовета причастен подполковник ГРУ Архівавана 29 мая 2014.
- ↑ Запись разговора Стрелкова и Пономарева
- ↑ Артём Филипенок, Александра Федотова. ЕС обнародовал новый санкционный список против России. РБК, 29.04.2014 Архівавана 1 мая 2014.
- ↑ Командование силовым блоком в Донецке перешло к ополчению // Life News. — 2014, 26 апреля. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2014.
- ↑ Командующий самообороной Славянска впервые дал интервью // Корреспондент. — 2014, 26 апреля.
- ↑ «Стрелок» из Славянска показал лицо и рассказал о своих «ополченцах» // Украинская правда. — 2014, 26 апреля.
- ↑ Итоги 2 мая: Антитеррористическая операция в Славянске и массовые беспорядки в Одессе — Korrespondent.net
- ↑ Завтра — еженедельная газета
- ↑ Игорь Стрелков провозгласил себя командующим «армии ДНР» . Русская служба Би-би-си (12 мая 2014). Праверана 12 мая 2014.
- ↑ Руководство Донецкой республики: Стрелков возглавил вооруженные силы ДНР // Взгляд. — 2014, 12 мая 2014 года.
- ↑ Правительство "ДНР": министр обороны "Стрелок" и глава МВД из Луганска. — 2014, 16 мая.
- ↑ «КОМАНДУЮЩИЙ АРМИЕЙ» САМОПРОВОЗГЛАШЕННОЙ ДОНЕЦКОЙ НАРОДНОЙ РЕСПУБЛИКИ ИГОРЬ СТРЕЛКОВ ОБЪЯВИЛ СЕБЯ «ВОЕННЫМ КОМЕНДАНТОМ» ДОНЕЦКА
- ↑ Введение военного положения и комендантского часа в Донецке(недаступная спасылка). Пресс-центр ДНР (16 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2014. Праверана 14 жніўня 2014.
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=133366
- ↑ а б Правоохоронці тісно взялися за Стрєлкова та його поплічників // Украинская правда. Среда, 21 мая 2014, 20:47
Генпрокуратура расследует террористическую деятельность Стрелкова и Губарева // «Зеркало недели. Украина», 21 мая - ↑ tass.ru
- ↑ Самоделова С.. Промышленность Славянска будет национализована . Московский комсомолец (12 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2014. Праверана 15 мая 2014.
- ↑ Завтра — еженедельная газета
- ↑ Война в Сирии — уроки для России / Полемика / Независимая газета
- ↑ Игорь Стрелков: Народ, насильственно-изменнически разделенный в 1991, имеет право на воссоединение Архівавана 16 сакавіка 2015. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Коц А., Стешин Д. Командующий самообороной Славянска Игорь Стрелков: Задержанные наблюдатели — кадровые разведчики // Комсомольская правда в Украине. — 2014, 26 апреля.
- Командующий самообороной Славянска впервые дал интервью // Корреспондент. — 2014, 26 апреля.
- Руководителем диверсантов в Славянске оказался офицер российского спецназа Стрелков - СБУ // УНІАН. — 2014, 15 апреля.
- "Стрелок" из Славянска показал лицо и рассказал о своих "ополченцах" // Украинская правда. — 2014, 26 апреля.
- Дроздовцы в огне 2014 . 2014-04-28. Белое дело. Праверана 29 красавіка 2014.
- Кашин О. В.. «Это грушник, российский, действующий»: Олег Кашин о своём знакомстве с реконструктором, завоевавшем пол-Украины . Спутник и погром (30 красавіка 2014). Праверана 30 красавіка 2014.
- Правила жизни полковника Стрелкова (цитаты) . Спутник и погром (30 красавіка 2014). Праверана 1 мая 2014.
- Кто такой лидер самообороны в Славянске: Полковник из России и любитель военной реконструкции (фото) // Подробности. — 2014, 28 апреля.
- Айрапетов О. Р., Бородай А. Ю, Стрелков И.И. Добровольцы. Текстовый архив радиопередачи "Завтра" // Народное Радио. — 1999, 8 февраля.
- Виноградов Д.. Боевые заслуги: кто научил воевать Игоря Стрелкова . Свободная пресса (5 чэрвеня 2014). Праверана 5 чэрвеня 2014.
- Егор Просвирнин. «Охотники за привидениями»: Стрелков и призраки Донецка
- Егор Просвирнин. Возвращение джедая: второе рождение Игоря Стрелкова и паника в Кремле
- О политической подоплеке травли Стрелкова / Правдинформ (Участие в этом Рината Ахметова и других донецких деятелей)
- Берец С.. Страсти по Стрелкову в соцсетях, или кто кого «сливает» . Русская служба Би-би-си (7 ліпеня 2014). Праверана 7 ліпеня 2014.
- Как математик Кургинян офицера Стрелкова воевать учил (видео) / Русская Весна
- Окна Кургиняна / Анатолий Несмиян (Эль Мюрид) — 08.07.2014 Архівавана 14 ліпеня 2014.
- Александр Дугин. Картина предательства Игоря Стрелкова Архівавана 14 ліпеня 2014.
- Sneider N. Shadowy Rebel Wields Iron Fist in Ukraine Fight(англ.) // The New York Times : газета. — 2014-07-10.