Ігар Паўлавіч Клімаў
Ігар Паўлавіч Клімаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 студзеня 1968 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паліглот |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Член у |
Ігар Паўлавіч Клімаў (нар. 6 студзеня 1968, Светлагорск, Гомельская вобласць) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1997), дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 студзеня 1968 года ў Светлагорску.
Скончыў у 1992 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1995 годзе — аспірантуру пры кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мова перакладу Евангелля В. Цяпінскім (графіка, арфаграфія, фанетыка)» (1997).
У 1997—1998 гадах працаваў у Гуманітарна-эканамічным недзяржаўным інстытуце, у 1999—2000 гадах у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. З 2000 года дацэнт кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры, дацэнт кафедры беларускай і замежнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Сябра Міжнароднай камісіі па біблейных перакладах пры Міжнародным камітэце славістаў. Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Напрамкі даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы і іншых славянскіх моў; гісторыя лінгвістыкі тэксту; праблемы біблеістыкі і медыевістыкі, сацыялінгвістыкі; сучасныя працэсы ў беларускай мове; саветалогія.
Спецыяліст па помніках старажытнага беларускага пісьменства. Паліглот (валодае ўсімі славянскімі мовамі, англійскай і нямецкай мовамі, ведае класічныя мовы).
Мае каля 30 публікацый у беларускіх і замежных навуковых выданнях.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Евангелле ў перакладзе Васіля Цяпінскага. Мінск, 2012.
- Старажытная беларуская літаратура XI—XVI стст.: Эпохі і постаці: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2010.
- Рэфармацыя ў гісторыі літаратурных моў славян: уклад польска-беларускага і славенска-харвацкага пратэстантызму 16 ст. Мінск, 2004
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- КЛІМАЎ Ігар Паўлавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аўтары PAL // КРАЙ — KRAJ 1—2 / 2002
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Светлагорску
- Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Выкладчыкі Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Беларусі
- Паліглоты