Ігар Сяргеевіч Ясінскі
Ігар Ясінскі | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Ігар Сяргеевіч Ясінскі | |
Нарадзіўся | 4 ліпеня 1990[1] (27 гадоў) Пінск, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР |
|
Грамадзянства | ![]() |
|
Рост | 175 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазіцыя | паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() |
|
Нумар | 8 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2007 — 2012 | ![]() |
6 (0) |
2010 | → ![]() |
1 (0) |
2012 | → ![]() |
25 (0) |
2013 — 2014 | ![]() |
14 (0) |
2015 | ![]() |
13 (0) |
2016 | ![]() |
3 (0) |
2016 | ![]() |
13 (2) |
2017 | ![]() |
26 (0) |
2018 — | ![]() |
|
Нацыянальная зборная** | ||
2007 — 2008 | ![]() |
6 (0) |
2009 | ![]() |
7 (0) |
2010 — 2012 | ![]() |
14 (0) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Ігар Ясінскі (нар. 4 ліпеня 1990, Пінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Слуцк».
Змест
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскага «Дынама», з 2007 праходзіў у асноўны склад, але ў большасці гуляў за дубль. У сакавіку 2012 быў аддадзены ў гадавую арэнду гродзенскаму «Нёману», дзе стаў трывалым іграком асновы. Па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама», але ў красавіку 2013 пакінуў сталічны клуб[2].
Першую палову сезону 2013 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2013 падпісаў з «Нёманам» кантракт на 1,5 гады. У другой палове 2013 на полі не з’яўляўся, толькі набіраў форму ў матчах за дубліруючы склад гродзенцаў. Першую палову 2014 прапусціў з-за чарговай траўмы, а з чэрвеня 2014 пачаў з’яўляцца ў асноўным складзе «Нёмана». Звычайна гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але часам выкарыстоўваўся як правы абаронца або паўабаронца.
У снежні 2014 года стала вядома, што Ігар пакіне гродзенскі клуб з-за яго цяжкага фінансавага становішча[3]. У студзені 2015 года стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[4], дзе стаў у асноўным толькі выхадзіць на замену. У студзені 2016 года пакінуў Мікашэвічы[5].
Пасля зыходу з «Граніта» праходзіў прагляд у такіх клубах, як «Слуцк», «Нёман», «Віцебск», «Крумкачы», аднак сезон 2016 у выніку распачаў у складзе наваполацкага «Нафтана». Спачатку гуляў у аснове наваполацкага клуба, але хутка страціў месца ў старце і стаў выступаць пераважна за дубль. У ліпені 2016 года пакінуў «Нафтан»[6] і неўзабаве далучыўся да «Белшыны»[7], дзе стаў асноўным апорным паўабаронцам, аднак не здолеў выратаваць бабруйскі клуб ад вылету ў Першую лігу.
У пачатку 2017 года трэніраваўся з «Белшынай», а ў сакавіку падпісаў кантракт з каўнаскім «Жальгірысам»[8]. У лютым 2018 года вярнуўся ў Беларусь, пасля прагляду стаўшы іграком «Слуцка»[9].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2008, 2009
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | Д1 | Дынама | ![]() |
1 | 0 |
2008 | Д1 | Дынама | ![]() |
1 | 0 |
2009 | Д1 | Дынама | ![]() |
3 | 0 |
2010 (1) | дубль | Дынама | ![]() |
10 | 0 |
2010 (2) | Д1 | Дняпро | ![]() |
1 | 0 |
2011 | Д1 | Дынама | ![]() |
1 | 0 |
2012 | Д1 | Нёман | ![]() |
25 | 0 |
2013 (2) | дубль | Нёман | ![]() |
6 | 0 |
2014 | Д1 | Нёман | ![]() |
14 | 0 |
2015 | Д1 | Граніт | ![]() |
13 | 0 |
2016 (1) | Д1 | Нафтан | ![]() |
3 | 0 |
2016 (2) | Д1 | Белшына | ![]() |
13 | 2 |
Зноскі
- ↑ Igor Yasinski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Игорь Ясинский покинул минское "Динамо"
- ↑ Сулима, Савицкий, Рыбак, Рапалис, Ясинский, Витус и Зубович покинут "Неман"
- ↑ Ясинский и Луцевич перешли в "Гранит", Толканица покинул клуб
- ↑ Ясинский покинет «Гранит»
- ↑ "Нафтан" объявил о расставании с Трипковичем, Котляром, Ясинским и Турлиным
- ↑ Тур 16. Попурри. “Земля будет гореть под ногами”
- ↑ Каунасский "Жальгирис" объявил о подписании Игоря Ясинского
- ↑ Тимошенко и Ясинский подписали контракты со "Слуцком"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
|
---|
1 Сарока (б) • 2 Былінкін • 4 Трубіла • 5 Шчагрыковіч • 7 Кібук • 8 Ясінскі • 9 Шыкаўка • 10 Думбія • 11 Аюі • 12 Муса • 14 Кійко • 17 Яцкевіч • 18 Куаджа • 19 Елязаранка • 20 Образаў • 22 Цімашэнка • 23 Бабко (к) • 29 Прымус • 30 Бранавец (б) • 34 Панкратаў (б) • 55 Нікаліч • 77 Хотаў • 88 Герман • 89 Зуевіч • Трэнер: Віталь Паўлаў |