Ігнат Рыгоравіч Кулакоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігнат Рыгоравіч Кулакоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 6 лютага 1800(1800-02-06)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1860
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік

Ігна́т Рыго́равіч Кулако́ўскі (6 лютага 1800, Янаўшчына, Пружанскі павет Гродзенскай губерні — 1870) — польскі і беларускі[1][2] паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1800 годзе ў шляхецкай сям’і Рыгора Кулакоўскага і Антаніны з Янішэўскіх. Скончыў Свіслацкую гімназію, у 1816 паступіў на факультэт права і адміністрацыі Варшаўскага ўніверсітэта, аднак не скончыў навучання[3].

У 1821 — другой палове 1830-х — суддзя Пружанскага межавога суду. У 18271830 — засядацель Гродзенскага галоўнага суда, з 1830 — крымінальнай палаты ў Гродне.

У 1829—1837 — наглядальнік вучэльняў Гродзенскага павета, з 1830 — апякун Гродзенскай публічнай бібліятэкі.

1837—1840 — наглядальнік вучэльняў Драгічынскага павета. З 1840 — апякун, а з 1844 дырэктар Беластоцкай гімназіі. З 1841 — сябра Савета Інстытута шляхетных дзяўчат у Беластоку.

Пазней жыў у маёнтку Крыштапарова Сакольскага павета.

Чалец-карэспандэнт Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта, Віленскай археалагічнай камісіі, Лонданскага геаграфічнага таварыства, Таварыства даследнікаў старажытнасцей у Капенгагене і інш.

Ведаў лацінскую мову, санскрыт, французскую, італьянскую, іспанскую, рускую, чэшскую, нямецкую і шведскую мовы.

Памёр у 1870 годзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1818 годзе сурэдактарам часопіса «Miesięcznik Warszawski». Друкаваўся ў варшаўскіх, віленскіх і пецярбурскіх польскамоўных часопісах.

Увайшоў у гісторыю найперш дзякуючы сваёй вялікай «Запісцы…» (1834) у Міністэрства народнай асветы, у якой патрабаваў увядзення выкладання «гісторыі краю, славянскай мовы і літаратуры», вывучэння «народных гаворак» у школах краю і стварэння адмысловых падручнікаў для беларускага юнацтва. На думку Кулакоўскага, гэтыя падручнікі павінны знаёміць вучняў з уласнай гісторыяй беларусаў[4].

Займаўся перакладамі, збіраннем гістарычных матэрыялаў. Склаў «Кароткае гістарычнае апісанне г. Гродна» (18331837), «Статыстычнае апісанне гарадоў Гродзенскай губерні» (1837), апублікаваў у выдаваным Ю. Крашэўскім часопісе «Athenaeum» артыкул «Аўтографы да гісторыі Польшчы і Расіі з сямейнай калекцыі Ігната Кулакоўскага» (1841). Гісторык Алег Латышонак прыпісваў Кулакоўскаму таксама аўтарства кнігі «Рассказы на белорусском наречии», аднак пазней адмовіўся ад гэтай гіпотэзы пад уплывам аргументаў лінгвістычнага характару[5].

У дзяцінстве пазнаёміўся з Францішкам Карпінскім, якому пазней прысвяціў верш «З табой я правёў рокі дзяцінства».

Збіраў прадметы нацыянальнай даўніны, частку збораў перадаў Віленскаму музею старажытнасцей.

Па смерці яго рукапісная спадчына страчаная.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У 1829 ажаніўся з Юзэфай Стабельскай.

Яго праўнучка — Людвіка Сівіцкая (пс. Зоська Верас).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Этот год в истории Бреста и области (руск.) . Виртуальный Брест. Праверана 21 лістапада 2011.
  2. Список художественных маркированных конвертов Беларуси 2000 года. Праверана 21 лістапада 2011.
  3. Jadwiga Siedlecka-Siwuda. Szereszewo — historia miasteczka (польск.) . Encyklopedia Puszczy Białowieskiej. Праверана 2 чэрвеня 2012.
  4. КУЛАКОЎСКІ Ігнат Рыгоравіч (1800—70). Культурна-асветніцкі клуб «Спадчына». Праверана 2 чэрвеня 2012.
  5. Сяргей Токць. Нацыянальны і сацыяльны дыскурсы ў тэкстах «Мужыцкай праўды» і «Разсказов на белорусском наречии». «Свіслацкія аркушы». Праверана 21 лістапада 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]