Францішак Карпінскі
| Францішак Карпінскі | |
|---|---|
| польск.: Franciszek Karpiński | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | Autor „Zabawek wierszem i prozą” і F.K. |
| Дата нараджэння | 4 (15) кастрычніка 1741[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 16 верасня 1825[5][6][…] (83 гады) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, перакладчык, драматург, пісьменнік, бібліятэкар |
| Гады творчасці | з 1781 |
| Жанр | сентыменталізм[5][7][…] і Pre-romanticism[d][5] |
| Мова твораў | польская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Францішак Карпінскі (польск.: Franciszek Karpiński; 4 кастрычніка 1741, Галоскаў каля Каламыі, цяпер Украіна — 16 верасня 1825, фальварак Хараўшчына, Ваўкавыскі павет) — паэт, перакладчык, драматург, адзін з пачынальнікаў сентыменталізму ў Рэчы Паспалітай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і, паходжанне роду не вядома. Бацька — Андрэй, служыў у Патоцкіх.
Вучыўся ў езуіцкай школе ў Станіслававе, Львоўскай езуіцкай акадэміі, якую скончыў у 1765 годзе. Ужо тады праявіў сябе як здольны паэт. Не абраў духоўнай кар’еры, як гэтага хацела яго сям’я, працаваў гувернёрам пры магнацкіх дварах. У 1770—1771 вучыўся ў Вене. Вярнуўшся з Вены арандаваў фальваркі. У 1780 выдаў першую кніжку вершаў (Zabawki wierszem i przykłady obyczajne), якая звярнула да яго ўвагу Чартарыйскіх. У тым жа 1780 годзе, па запрашэнні Адама Казіміра Чартарыйскага, Ф. Карпінскі пераехаў у Варшаву, працаваў у князя сакратаром. У Варшаве вакол паэта склаўся літаратурны гурток, Ф. Карпінскі выдаў тры зборнікі паэзіі (1782—1783), стаў вядомым паэтам, нават звярнуў на сябе ўвагу каралеўскага двара. У 1781—1782 наведаў Гродна і Вільню. Вытрымаў у Варшаве толькі да 1783 года, бо меў незалежны нораў, быў расчараваны сталічным жыццём. Пераехаў у Галіцыю, дзе арандаваў фальваркі, працаваў гувернёрам. Часам наязджаў у Варшаву, дзе выдаваліся яго кніжкі. Гасцяваў пры магнацкіх дварах, у 1785—1818 найчасцей у Браніцкіх у Беластоку, дзе ў 1792 годзе папісаў «Pieśni nabożne» (Kiedy ranne wstają zorze, Bóg się rodzi і інш.), якія былі прачытаныя ім у кафедральным саборы, а затым выданыя ў Супральскім базыльянскім манастыры (1792).


З 1785 года жыў на землях ВКЛ. Спярша ў Гарадзенскім павеце ў Сухадоліне. Пазней узяў у арэнду 40 валок зямлі, на якіх пабудаваў фальварак Краснік у Ваўкавыскім павеце, паблізу Шарашова і Белавежскай пушчы. У 1818 годзе набыў Хараўшчыну каля Лыскава. З 1781 года сябраваў з мясцовай шляхтай-літвінамі. З 1800 года член Варшаўскага таварыства сяброў навукі. АпекаваўсяСвіслацкай гімназіяй, у 1806 годзе падарыў ёй свой кнігазбор. Будучы ў прыязных адносінах з гродзенскім губернатарам Кошалевым, Ф. Карпінскі прапаноўваў рэформы па паляпшэнні жыцця сялян. Быў прыхільнікам ідэй Жан-Жака Русо, ідэалізоўваў вясковае жыццё, лічыў сялян маральна несапсаванымі. У 1819 годзе Ф. Карпінскі купіў фальварак Хараўшчына ў Ваўкавыскім павеце, дзе на практыцы ажыццявіў сюжэты сваіх п’ес-ідылій, працаваў разам з сялянамі ў полі, адкрыў у Хараўшчыне школу для сялянскіх дзяцей у якой сам настаўнічаў. Займаўся зборам вершаў напісаных па-беларуску, запісам беларускіх песень, паданняў, казак. Згуртаваў вакол сябе мясцовых літаратараў — І. Храптовіча, С. Клакоцкага, А. Хадкевіча. Памёр у фальварку Хараўшчына, пахаваны на касцельных могілках у Лыскаве (цяпер Пружанскі раён). Архіў Ф. Карпінскага захоўваўся ў К. Прозара ў Хойніках, потым часткова ў А. Ельскага ў Замасці.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар ідылій, лірычных вершаў, абразкоў і перакладаў сабраных у зборніку «Забаўкі вершам і прозай» (Zabawki wierszem i prozą, т. 1-7, Варшава, 1782—1787). Шырокую папулярнасць набылі песні і балады Ф. Карпінскага («Ды Юстыны. Вясновая туга», «Лаура і Філон», «Балада аб Людгардзе» і іншых). У камедыі «Чынш» (Czynsz, Варашава-Кракаў, 1790) Ф. Карпінскі за вызваленне сялян ад прыгону. Водгукам на падзеды Рэчы Паспалітай быў верш «Жалоба Сарматы над магілай Жыгімонта Аўгуста». Паэзія Ф. Карпінскага вылучалася прастатой мастацкіх формаў, была прасякнутая матывамі народнай творчасці, у тым ліку беларускага фальклору. Апроч літаратурнай спадчыны, пакінуў успаміны, якія ўпершыню былі выданы ў 1822 годзе і вытрымалі 6 выданняў.
Перакладчыкам творчасці Карпінскага на беларускую мову стаў Уладзімір Мархель[8].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1780 — Zabawki wierszem i przykłady obyczajne
- 1782 — O wymowie w prozie albo w wierszu (маніфест сентыментальнасці)
- 1782 — Zabawki wierszem i prozą (т. 1-7, Варшава, 1782—1787)
- 1783 — O szczęściu człowieka. List do Rozyny (rozprawa)
- 1784 — Powrót z Warszawy na wieś (Гродна)
- 1787 — Czynsz (камедыя, Варашава-Кракаў)
- 1790 — Bolesław III (трагедыя)
- 1792 — Pieśni nabożne (Супрасль)
- 1802 — Rozmowy Platona z uczniami swoimi (Гродна)
- 1822 — Historia mego wieku i ludzi, z którymi żyłem (успаміны, 6 выд.)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Karpiński, Franz // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 11. — S. 16.
- ↑ Franciszek Karpiński h. Korab // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Карпиньский Францишек // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 sejm-wielki.pl — 2002. Праверана 28 кастрычніка 2025.
- 1 2 3 4 5 6 7 Visuotinė lietuvių enciklopedija Online Праверана 28 кастрычніка 2025.
- 1 2 3 autori vari Enciclopedia Treccani — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 28 кастрычніка 2025.
- 1 2 zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN Праверана 28 кастрычніка 2025.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мальдзіс А. Францішак Карпінскі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 54. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Guzek, Andrzej Krzysztof. Franciszek Karpiński // Pisarze polskiego oświecenia. T. I, red. T. Kostkiewiczowa i Z. Goliński. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1992, S. 608—639.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Магіла Ф. Карпінскага ў Лыскаве Архівавана 14 мая 2008. (фота А. Бабінца, 2003)
- Францішак Карпінскі на prajdzisvet.org
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1741 годзе
- Нарадзіліся ў Івана-Франкоўскай вобласці
- Памерлі 16 верасня
- Памерлі ў 1825 годзе
- Памерлі ў Ваўкавыску
- Пахаваныя ў Пружанскім раёне
- Выпускнікі Львоўскага езуіцкага калегіума
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Польшчы
- Польскамоўныя паэты
- Памерлі ў Свіслацкім раёне
- Выпускнікі Станіславаўскага езуіцкага калегіума