Ангеліна Сяргееўна Калініна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэніс
Ангеліна Калініна
укр.: Ангеліна Сергіївна Калініна[1]
Нарадзілася 7 лютага 1997(1997-02-07)[2] (27 гадоў)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Кіеў, Украіна
Рост 179 см
Прафесійная кар’ера 2013 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Антон Карчэўскі (муж)
Прызавыя грошы 3 374 839 $[2]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 355–203[2]
Тытулы 1 WTA 125K, 15 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 25 (22 мая 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 3-і раўнд (2023)
Францыя 2-і раўнд (2021, 2022)
Уімблдан 2-і раўнд (2022)
ЗША 2-і раўнд (2018, 2021, 2022)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 64–61[2]
Тытулы 3 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 120 (3 красавіка 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія 3-і раўнд (2023)
Францыя 1-ы раўнд (2022)
Уімблдан 1-ы раўнд (2022)
ЗША 2-і раўнд (2021)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 22 мая 2023 года

Ангелі́на Сярге́еўна Калі́ніна (нар. 7 лютага 1997 года, Новая Кахоўка, Украіна) — украінская тэнісістка; пераможца 19 турніраў ITF (з іх 16 у адзіночным разрадзе); пераможца аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2014); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў адзіночным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат ЗША-2014); фіналістка аднаго юніёрскага турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Уімблдан-2013); пераможца тэніснага турніру юнацкай Алімпіяды ў парным разрадзе, экс-восьмая ракетка свету ў юніёрскім рэйтынгу.

У перыяд з 2022 па 2023 год Ангеліна Калініна валодала званнем першай ракеткі Украіны, якое з 2012 года належала Эліне Світолінай, якая на той час сышла ў дэкрэт[4].

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Ангеліна нарадзілася ў спартыўнай сям'і. Маці — Галіна Калініна — з’яўлялася трэнерам тэнісісткі. Спартсменка прыйшла ў тэніс у 5 гадоў па пратэкцыі бабулі.

Некаторы час Ангеліна жыла ў Маскве ў сувязі з занятасцю бацькоў. У 2008 годзе сям’я Калініных пераязджае на пастаяннае месца жыхарства ў Кіеў. Ангеліна атрымоўвае магчымасць праводзіць трэніроўкі на кортах «Акварыума»[5].

З 2021 года трэнерам Ангеліны з’яўляецца муж Антон Карчэўскі[6]. Раней працавала з Уладзімірам Плаценікам (2018—2019 гады) і Дынарай Сафінай (2017 год). У юніёрскія гады яе трэніраваў Дзмітрый Мазур[7].

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Год Адзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
2022 52 343
2021 52 389
2020 162 485
2019 181 310
2018 110 426
2017 157 356
2016 527 638
2015 148 300
2014 268 441
2013 561 764

Выступленні на турнірах[правіць | правіць зыходнік]


Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://ftu.org.ua/?mid=4&action=player_info&player_id=701 Праверана 13 ліпеня 2015.
  2. а б в г WTA website
  3. ITF website
  4. Світоліну позбавили звання першої ракетки України(укр.) // Unian.ua. — 2022.
  5. Профиль на фан-сайте Леси Цуренко (англ.). utsports.com. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 29 июля 2015.
  6. Биография на сайте WTA. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2023. Праверана 27 мая 2023.
  7. Who Is Anhelina Kalinina Coach In 2023?. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2023. Праверана 27 мая 2023.
  8. а б в Пачала турнір з кваліфікацыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]