Ахозія (цар іўдзейскі)
| Ахозія | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Цар Ахозія на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553 | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Іярам, цар іудзейскі | ||||||
| Пераемнік | Гафолія | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
863 да н.э. |
||||||
| Смерць |
841 да н.э. |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Бацька | Іярам, цар іудзейскі[1][2][…] | ||||||
| Маці | Гафолія[2][3][…] | ||||||
| Жонка | Цыўя[d][4] | ||||||
| Дзеці | Іаяс, цар іудзейскі[5] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Ахозія (іўр.: אֲחַזְיָהוּ, Ахазіяху — «той, каго падтрымлівае Іегова»), сын Іярама — цар Іўдзейскага царства, які кіраваў з 843 па 842 г. да н.э. (па іншых звестках, у 842—841 да н.э.).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з 4 Цар. 8:21, пачаў валадарыць ва ўзросце 22 гадоў і кіраваў дзяржавай 1 год. Ахозія цалкам прытрымліваўся палітыкі свайго бацькі Іярама, працягваў справу Іярама па насаджэнню язычніцтва. У знешняй палітыцы працягваў унію з Ізраілем. Разам з царом Іярамам зрабіў беспаспяховы паход супраць сірыйскага цара Азаіла. У бітве атрымаў цяжкую рану, пасля чаго адбыў на лячэнне ў Язрээль да свайго дзядзькі Іярама, дзе быў засцігнуты паўстаннем Іуя. Згодна з апісаннем Бібліі ў 4 Цар., Ахозія і Іярам, не ведаючы пра намеры Іуя, выйшлі яму насустрач. Занадта позна даведаўшыся пра намеры Іуя, Ахозія пачаў ратавацца ад Іуя, але таму ўдалося смяротна параніць цара. Памёр Ахозія ў Мегідоне, пасля смерці адвезены і пахаваны ў Іерусаліме. У цэлым яго нядоўгае кіраванне адзначалася рэлігійным, эканамічным і палітычным крызісам.
Зноскі
- ↑ 25 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Δ
- ↑ а б Никифор (Бажанов) Охозия // Иллюстрированная полная популярная библейская энциклопедия в 4-х выпусках. Выпуск III — М.: 1892. — С. 97–99.
- ↑ Охозия // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIIа. — С. 496.
- ↑ 1 // ΒΑΣΙΛΕΙΩΝ Δ
- ↑ the Chronicler 11 // ΠΑΡΑΛΕΙΠΟΜΕΝΩΝ Α