Амасія (цар іўдзейскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Амасія (цар іўдзейскі)
Amasias.jpg
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 802 да н.э.
Смерць: 776 да н.э.
Бацька: Іаяс, цар іудзейскі
Жонка: List of minor biblical figures, A–K[d]
Дзеці: Озія, цар іудзейскі
Цар Амасія на выяве Promptuarii Iconum Insigniorum, 1553

Амасія (іўр.: אֲמַצְיָה «падмацаваны Богам», грэч.: αμασιας; лац.: Amasias) — дзевяты цар Іўдзейскага царства, сын Іаяса і Іегаадань з Іерусаліма.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў панаваць, калі яму было 25 гадоў, гады яго валадарства — з 797 па 767 да н.э., з 796 па 792 ён быў суўладаром разам са сваім бацькам.

У пачатку свайго панавання Амасія пакараў смерцю забойцаў свайго бацькі, але іх нашчадкі не былі асуджаны згодна з законам Майсея. У гэты ж час цар наняў 100 000 воінаў для барацьбы з ізраільскім царствам, але з-за засцярог прарока супраць братазабойнай вайны распусціў войска. Пасля гэтага войска цара атрымала рашучаю перамогу над Едомам, з якога Амасія вынес і паставіў едомскіх ідалаў у Храме, і пачаў ім пакланяцца.

У новай вайне з Ізраільскім царствам сілы Іудзеі былі рагромлены, а сам Ахозія трапіў у палон да цара Іаяса. Войска Іаяса пераможна ўвайшло ў Іерусалім, былі захоплены царскія багацці і разбурана сцяна горада. Пакуль Амасія знаходзіўся ў няволі, у Іерусаліме панаваў яго сын Озія. Пасля смерці Іаяса Амасія вярнуўся дадому, дзе неўзабаве супраць яго была складзена змова. Цар у пошуках выратавання збег у Лахіш, але там ён быў забіты. Яго цела прывезлі ў Іерусалім, дзе пахавалі ў царскіх могілках.

Зноскі