Гафолія
| Гафолія | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| іўр.: עתליה[1] | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ахозія, цар іудзейскі | ||||||
| Пераемнік | Іаяс, цар іудзейскі | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
каля 898 да н.э. |
||||||
| Смерць |
каля 835 да н.э. |
||||||
| Род | Амрыд[d] | ||||||
| Бацька | Ахаў[2][3][…] | ||||||
| Маці | Іезавель[d][4] | ||||||
| Муж | Іярам, цар іудзейскі[2][3][…] | ||||||
| Дзеці | Ахозія, цар іудзейскі[2][3][…] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | Canaanite religion[d] і Яхвізм[d][5] | ||||||
Гафолія (іўр.: עֲתַלְיָה, Аталія), дачка ізраільскага цара Ахава — царыца Іўдзейскага царства (842—837 да н.э.), жонка Іярама.

Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Даведаўшыся пра смерць свайго брата, ізраільскага цара Іярама, а таксама свайго сына Ахозіі, забітых па загадзе военачальніка Іуя падчас знішчэння роду Ахава ў Ізраілі, Гафолія са свайго боку загадала забіваць нашчадкаў Давіда ва ўсёй Іўдзеі. Паводле Бібліі, Гафолія вырашыла знішчыць «усё царскае племя дому Іудзіна» (2Хрон. 22:10), аднак малодшы сын Ахозіі — Іяас здолеў выратавацца: немаўля схаваў і выхаваў у сябе першасвятар Іядай.
Праз шэсць гад пасля гэтых падзей маленькі Іаяс быў памазаны на валадарства і абвешчаны Іядаем у Храме пры вялікай колькасці народа новым царом Іўдзеі. Для Гафоліі такія падзеі былі поўнай нечаканасцю, яна была схоплена, адведзена да патоку Кедрона і там пакарана смерцю (2Хрон. 23:21).
Гафолія ў мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]У 1691 французскі драматург Жан Расін напісаў п’есу паводле біблейскага сюжэта, якую назваў «Гафолія». Нямецкі кампазітар Фелікс Мендэльсон напісаў музыку для п’есы Расіна, якая была выканана ў Берліне ў 1845. У 1733 англійскі кампазітар Георг Фрыдрых Гендэль напісаў араторыю, заснаваную на гісторыі жыцця царыцы.
Зноскі
- ↑ ספר מלכים
- 1 2 3 Аталия // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 410.
- 1 2 3 Аѳалія // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 3. — С. 530.
- ↑ Аталия // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1909. — Т. 3. — С. 379.
- ↑ https://bibleinterp.arizona.edu/articles/2008/12/isb288001