Абак (архітэктура)
Аба́к, аба́ка[1] (стар.-грэч.: ἄβαξ, ἀβάκιον, лац.: abacus — дошка) — верхняя частка капітэлі, калоны, паўкалоны, пілястры на якую абапіраецца антаблемент.
Мае квадратныя ў плане абрысы з прамымі (дарычны і іанічны ордары) ці выцягнутымі (карынфскі ордар) бакамі. З’явілася ў Старажытнай Грэцыі. У розных тыпах ордара мае своеасаблівую мастацкую апрацоўку: прафіляванне, іонікі, разеткі. Пераважна пашырана ў манументальных мураваных і драўляных палацавых і грамадскіх будынках класіцызму.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі абак выкарыстоўваўся ў мураваных і даўляных палацавых, грамадскіх і культавых пабудовах барока і класіцызму, у т.л. у Ружанскім і Жыліцкім палацах, Ваўкавыскай і Обальскай сядзібах, саборы Святых Пятра і Паўла ў Гомелі і інш. Выкарыстоўваўся таксама 1940—1950-х гадоў у архітэктуры Мінскага галоўнага паштамта, галоўнага корпуса БНТУ ў Мінску, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску, адміністрацыйнага будынка ў горадзе Маладзечна і інш. У сучаснай архітэктуры постмадэрнісцкія інтэрпрэтацыі класічнай тэмы звычайна выключаюць абак з тэктанічных сістэм, што дазваляе перадаваць цяжар непасрэдна на капітэль ці калону[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн 1996.
- ↑ ЭКБ 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лазука Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўл. і дэкаратыўн.-прыклад. мастацтва: Дапам. для вучняў. — Мн.: Беларусь, 2001. — 158 с.
- Абак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Абак // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0496-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Абак (архітэктура)
- 1911 Encyclopædia Britannica/Abacus (англ.)