Аберон (спадарожнік Урана)
Выгляд
| Аберон | |
|---|---|
| спадарожнік Урана | |
| | |
| Першаадкрывальнік | Уільям Гершэль[1] |
| Дата адкрыцця | 11 студзеня 1787[1] |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 583 520 км[2] |
| Эксцэнтрысітэт | 0,0014[2] |
| Перыяд абарачэння | 13,463 суткі[2] |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | 3,013 ± 0,075 Yg[3] |
| Шчыльнасць | 1,63 ± 0,05 g/cm³[3] |
| Атмасфера | няма |
Аберон — другі па велічыні спадарожнік Урана. Таксама вядомы пад пазначэннем «Uranus IV».
Гісторыя адкрыцця і вывучэння
[правіць | правіць зыходнік]Аберон быў адкрыты Уільямам Гершэлем 11 студзеня 1787 года (праз 6 гадоў пасля адкрыцця ім Урана).
У студзені 1986 года Аберон быў даследаваны касмічным апаратам «Вояджэр-2», які праляцеў у 470 600 км ад яго. Атрымалася вывучыць толькі паўднёвую, асветленую Сонцам частку спадарожніка (паўночная частка пагружаная ў палярную ноч працягласцю 42 гады).
Да палёту «Вояджэра-2» пра спадарожнік было вядома мала. У выніку наземных спектраграфічных назіранняў была ўстаноўлена наяўнасць на Абероне вадзянога лёду.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- 1 2 3 https://www.webcitation.org/617VryYmR?url=http://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_elem Праверана 7 ліпеня 2011.
- 1 2 https://dx.doi.org/10.1086%2F116211
