Кардэлія (спадарожнік Урана)
| Кардэлія | |
|---|---|
| спадарожнік Урана | |
| Здымак, на якім была адкрыта Кардэлія | |
| Здымак, на якім была адкрыта Кардэлія | |
| Гісторыя адкрыцця | |
| Першаадкрывальнік | Р. Тэрыл / «Вояджэр-2» |
| Дата адкрыцця | 20 студзеня 1986 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 49 751,722 ± 0,149 км[1] |
| Эксцэнтрысітэт | 0,00026 ± 0,000096[1] |
| Перыяд абарачэння | 0,33503384 ± 0,00000058 д[1] |
| Нахіл арбіты | 0,08479 ± 0,031° (да экватара Урана)[1] |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Дыяметр | 50 × 36 × 36 км[2] |
| Сярэдні радыус | 21 ± 3 км[2] |
| Плошча паверхні | ~5500 км2[3] |
| Маса | ~5,0×1016 кг[3] |
| Шчыльнасць | ~1,3 г/см3 (меркавана) |
| Паскарэнне свабоднага падзення | ~0,0073 м/с2[3] |
| Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | сінхранізаваны |
| Альбеда | 0,08 ± 0,01[4] |
| Тэмпература паверхні | ~64 К[3] |
| Атмасфера | няма |
Кардэлія (англ.: Cordelia) — самы блізкі да планеты спадарожнік Урана. Была адкрыта 20 студзеня 1986 на здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 7. З тых часоў не назіралася, пакуль касмічны тэлескоп «Хабл» не атрымаў адпаведныя выявы ў 1997 годзе. Названая да імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Кароль Лір». Таксама пазначаецца як Уран VI.
За выключэннем арбіты, радыуса ў 21 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Кардэлію практычна нічога не вядома.
На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Кардэлія выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,7 ± 0,2.
Кардэлія выконвае ролю "спадарожніка-пастуха" на ўнутраным краі кольца Эпсілан Урана. Арбіта Кардэліі размяшчаецца ўнутры сінхроннай арбіты Урана, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Jacobson, R. A. (1998). The Orbits of the Inner Uranian Satellites From Hubble Space Telescope and Voyager 2 Observations. The Astronomical Journal. 115: 1195–1199. doi:10.1086/300263.
- 1 2 Karkoschka, Erich (2001). Voyager's Eleventh Discovery of a Satellite of Uranus and Photometry and the First Size Measurements of Nine Satellites. Icarus. 151: 69–77. doi:10.1006/icar.2001.6597.
- 1 2 3 4 Вылічана па значэннях іншых параметраў.
- ↑ Karkoschka, Erich (2001). Comprehensive Photometry of the Rings and 16 Satellites of Uranus with the Hubble Space Telescope. Icarus. 151: 51–68. doi:10.1006/icar.2001.6596.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Cordelia Profile Архівавана 9 чэрвеня 2007. by NASA’s Solar System Exploration
