Белінда (спадарожнік Урана)
| Белінда | |
|---|---|
| спадарожнік Урана | |
| |
| Першаадкрывальнік | Вояджэр-2 і Stephen P. Synnott[d] |
| Дата адкрыцця | 13 студзеня 1986 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 75 255,613 ± 0,057 км[1] |
| Эксцэнтрысітэт | 0 ± 0[1] |
| Перыяд абарачэння | 0,62352747 ± 0 суткі[1] |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | 360 Eg[2] |
| Шчыльнасць | 1,3 g/cm³ |
| Атмасфера | няма |
Белінда (англ.: Belinda) — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 13 студзеня 1986 года па здымках, зробленым апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 5. Названа ад імені галоўнай гераіні з паэмы Аляксандра Поўпа «Выкраданне кудзера». Таксама пазначаецца як Уран XIV.
Белінда належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Разалінду, Купідона і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 45 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Белінду практычна нічога не вядома.
На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Белінда выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Белінда вельмі моцна выцягнута, суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,5 ± 0,1. Паверхня мае шэры колер.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 http://adsabs.harvard.edu/abs/1998AJ....115.1195J
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.

