Порцыя (спадарожнік Урана)
Порцыя | |
---|---|
спадарожнік Урана | |
Першаадкрывальнік | Stephen P. Synnott[d] і КА Вояджэр-2 |
Дата адкрыцця | 3 студзеня 1986 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 66 097,265 ± 0,06 км |
Эксцэнтрысітэт | 0 ± 0 |
Перыяд абарачэння | 0,5131959201 ± 0 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | каля 1 700 000 000 000 000 000 кг[1] |
Шчыльнасць | каля 1,3 gram per cubic centimetre |
Атмасфера | няма |
Порцыя (англ.: Portia) — унутраны спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 3 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 1. Названая ад імя персанажа з п’есы Шэкспіра «Венецыянскі купец». Таксама пазначаецца як Уран XII.
Порцыя абарачаецца ніжэй сінхроннай каляуранавай арбіты, па гэтай прычыне арбіта спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл. З часам яе можа паглынуць Уран або разбурыцца з-за прыліўнога расцяжэння і ўтварыць кольца.
Порцыя ўзначальвае групу Порцыі — групу спадарожнікаў, якая таксама ўключае ў сябе Б’янку, Крэсіду, Дэздэмону, Джульету, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 140 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Порцыю практычна нічога не вядома.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.