Разалінда (спадарожнік Урана)
Разалінда | |
---|---|
спадарожнік Урана | |
Першаадкрывальнік | Stephen P. Synnott[d] і КА Вояджэр-2 |
Дата адкрыцця | 13 студзеня 1986 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 69 926,795 ± 0,053 км[1] |
Эксцэнтрысітэт | 0,00011 ± 0,000103[1] |
Перыяд абарачэння | 0,558459529 ± 0 суткі[1] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 250 exagram[2] |
Шчыльнасць | каля 1,33 gram per cubic centimetre |
Атмасфера | няма |
Разалінда (англ.: Rosalind) — унутраны спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 13 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 4. Названая ад імя персанажа з п’есы Шэкспіра «Як вам гэта спадабаецца». Таксама пазначаецца як Уран XIII.
Разалінда належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Дэздэмону, Джульету, Порцыю, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 36 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Разалінду практычна нічога не вядома.
На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Разалінда выглядае амаль як шар, суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнага складаюць 0,8-1,0. Паверхня мае шэры колер.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в http://adsabs.harvard.edu/abs/1998AJ....115.1195J
- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.