Джульета (спадарожнік Урана)
| Джульета | |
|---|---|
| спадарожнік Урана | |
| Здымак з «Вояджэра-2», на якім бачная Джульета | |
| Здымак з «Вояджэра-2», на якім бачная Джульета | |
| Гісторыя адкрыцця | |
| Першаадкрывальнік | С. Сінат / «Вояджэр-2» |
| Дата адкрыцця | 3 студзеня 1986 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 64 358,222 ± 0,048 км[1] |
| Эксцэнтрысітэт | 0,00066 ± 0,000087[1] |
| Перыяд абарачэння | 0,493065490 ± 0,000000012 д[1] |
| Нахіл арбіты | 0,06546 ± 0,040° (да экватара Урана)[1] |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Дыяметр | 150 × 74 × 74 км[2] |
| Сярэдні радыус | 53 ± 4 км[2] |
| Плошча паверхні | ~35 000 км2[3] |
| Маса | ~8,2×1017 кг[3] |
| Шчыльнасць | ~1,3 г/см3 (меркавана) |
| Паскарэнне свабоднага падзення | ~0,016 м/с2[3] |
| Перыяд вярчэння вакол сваёй восі | сінхранізаваны |
| Альбеда | 0,08 ± 0,01[4] |
| Тэмпература паверхні | ~64 К[3] |
| Атмасфера | няма |
Джульета (англ.: Juliet)— спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 3 студзеня 1986 па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 2. Названая ад імя галоўнай гераіні п’есы Шэкспіра «Рамэа і Джульета». Таксама пазначаецца як Уран XI.
Джульета належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Дэздэмону, Порцыю, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 53 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Джульету практычна нічога не вядома.
На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Джульета выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,5 ± 0,3, г.зн. Джульета выцягнутая вельмі моцна. Паверхня мае шэры колер.
Паводле даследаванняў, Джульета можа сутыкнуцца з Дэздэмонай праз 4-100 млн гадоў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Jacobson, R. A. (1998). The Orbits of the Inner Uranian Satellites From Hubble Space Telescope and Voyager 2 Observations. The Astronomical Journal. 115: 1195–1199. doi:10.1086/300263.
- 1 2 Karkoschka, Erich (2001). Voyager's Eleventh Discovery of a Satellite of Uranus and Photometry and the First Size Measurements of Nine Satellites. Icarus. 151: 69–77. doi:10.1006/icar.2001.6597.
- 1 2 3 4 Вылічана па значэннях іншых параметраў.
- ↑ Karkoschka, Erich (2001). Comprehensive Photometry of the Rings and 16 Satellites of Uranus with the Hubble Space Telescope. Icarus. 151: 51–68. doi:10.1006/icar.2001.6596.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Juliet Profile by NASA’s Solar System Exploration
- Juliet + Ring diagram (Courtesy of Astronomy Magazine 2005)
