Дэздэмона (спадарожнік Урана)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Існуе таксама астэроід пад назвай (666) Дэздэмона.
Дэздэмона
спадарожнік Урана
Здымак з «Вояджэра-2», на якім бачная Дэздэмона
Здымак з «Вояджэра-2», на якім бачная Дэздэмона
Здымак з «Вояджэра-2», на якім бачная Дэздэмона
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік С. Сінат / «Вояджэр-2»
Дата адкрыцця 13 студзеня 1986
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 62 658,364 ± 0,047 км[1]
Эксцэнтрысітэт 0,00013 ± 0,000070[2]
Перыяд абарачэння 0,473649597 ± 0,000000014 д[2]
Нахіл арбіты 0,11252 ± 0,037° (да экватара Урана)[2]
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 90 × 54 × 54 км[3]
Сярэдні радыус 34 ± 4 км[3]
Плошча паверхні ~14 500 км2[4]
Маса ~2,3×1017 кг[4]
Шчыльнасць ~1,3 г/см3 (меркавана)
Паскарэнне свабоднага падзення ~0,011 м/с2[4]
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі сінхранізаваны
Альбеда 0,08 ± 0,01[5]
Тэмпература паверхні ~64 К[4]
Атмасфера няма

Дэздэмона (англ.: Desdemona) — спадарожнік планеты Уран. Была адкрыта 13 студзеня 1986 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2», і атрымала часовае абазначэнне S/1986 U 6. Названая ад імя персанажа з п'есы Шэкспіра «Атэла». Таксама пазначаецца як Уран X.

Дэздэмона належыць да групы Порцыі, якая таксама ўключае ў сябе Біянку, Крэсіду, Джульету, Порцыю, Разалінду, Купідона, Белінду і Пердыту. У гэтых спадарожнікаў падобныя арбіты і фотаметрычныя ўласцівасці. За выключэннем арбіты, радыуса ў 34 км і геаметрычнага альбеда 0,08, пра Дэздэмону практычна нічога не вядома.

На здымках, перададзеных «Вояджэр-2», Дэздэмона выглядае як даўгаваты аб’ект, накіраваны сваёй галоўнай воссю на Уран. Суадносіны яе папярочнага памеру да падоўжнаму складаюць 0,6 ± 0,3. Паверхня мае шэры колер.

Паводле даследаванняў, Дэздэмона можа сутыкнуцца з Крэсідай або Джульетай праз 4-100 млн гадоў.

Зноскі

  1. http://adsabs.harvard.edu/abs/1998AJ....115.1195J
  2. а б в Jacobson, R. A. (1998). "The Orbits of the Inner Uranian Satellites From Hubble Space Telescope and Voyager 2 Observations". The Astronomical Journal. 115: 1195–1199. doi:10.1086/300263.
  3. а б Karkoschka, Erich (2001). "Voyager's Eleventh Discovery of a Satellite of Uranus and Photometry and the First Size Measurements of Nine Satellites". Icarus. 151: 69–77. doi:10.1006/icar.2001.6597.
  4. а б в г Вылічана па значэннях іншых параметраў.
  5. Karkoschka, Erich (2001). "Comprehensive Photometry of the Rings and 16 Satellites of Uranus with the Hubble Space Telescope". Icarus. 151: 51–68. doi:10.1006/icar.2001.6596.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]