Маргарыта (спадарожнік Урана)
Выгляд
| Маргарыта | |
|---|---|
| спадарожнік Урана | |
| | |
| Першаадкрывальнік | Скот Шэпард і Дэвід Джуіт |
| Дата адкрыцця | 29 жніўня 2003 |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Вялікая паўвось | 14 345 000 км |
| Эксцэнтрысітэт | 0,6608 |
| Перыяд абарачэння | 1 687,01 суткі |
| Фізічныя характарыстыкі | |
| Маса | 6,3 exagram[1] |
| Атмасфера | няма |
Маргарыта (англ.: Margaret) — нерэгулярны спадарожнік планеты Уран з прамым арбітальным абарачэннем. Названая ад імя персанажа з п’есы Шэкспіра «Многа шуму з нічога». Таксама пазначаецца як Уран XXIII.
Гісторыя адкрыцця
[правіць | правіць зыходнік]Маргарыта была адкрыта Скотам Шэпардам па здымках, зробленых ім сумесна з Дэвідам Джуітам 29 і 30 жніўня 2003 года з дапамогай тэлескопа «Субару» ў абсерваторыі Мауна-Кеа. Яны ж назіралі гэты аб’ект 20 верасня ў тэлескоп «Джэміні». Пазней Браян Марсдэн папярэдне ідэнтыфікаваў гэты аб’ект. Атрыманыя вынікі былі пацверджаны Джонам Кавеларсам па здымку, зробленым 25 жніўня 2001 г з дапамогай тэлескопа «Канада-Францыя-Гаваі». Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2003 U 3. Уласная назва была прысвоена 29 снежня 2005 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.
