Аякс Малы
Аякс Малы | |
---|---|
стар.-грэч.: Αἴᾱς | |
| |
лакрыдскі прынц | |
Міфалогія | Старажытнагрэчаская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Элей |
Маці | Eriopis[d] |
Дзеці | Banaurus[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аякс Малы (стар.-грэч.: Αἴας) — герой старажытнагрэчаскай міфалогіі, сын лакрыдскага валадара Элея, удзельнік Траянскай вайны.
Відавочна, культ Аякса існаваў да стварэння Эпічнага цыкла, прысвечанага Траянскай вайне. Ён лічыўся адным з заступнікаў маракоў і воінаў.
У Іліядзе паведамляецца, што Аякс узначальваў 40 грэчаскіх караблёў, якія прыбылі для аблогі Троі, быў выдатным воінам, хутка бегаў. Падчас захопу Троі выцягнуў Касандру, што хавалася за алтаром багіні Афіны, і згвалтаваў яе. Гэта раз'юшыла як паплечнікаў самога Аякса, так і Афіну. Яна адпомсціла тым, што выклікала падчас вяртання грэкаў буру каля Эўбеі і раскідала іх флот. У Адысее апавядаецца, быццам бы карабель Аякса загінуў, але з дапамогай Пасейдона герой зачапіўся за скалу і, здавалася, выратаваўся. Аднак ён пачаў лаяць багоў, і гняўлівы Пасейдон рашчапіў скалу, так што Аякс патануў.
Сафокл прысвяціў Аяксу асобную трагедыю, ад якой да нашага часу захавалася толькі некалькі фрагментаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- List of Characters in 'The Iliad'
- The Finer Points of Mythology and Science
- AJAX THE LESSER IN GREEK MYTHOLOGY
- ↑ Tümpel K. Banauros // Kategorie:RE:Band II,2 — 1896. Праверана 12 сакавіка 2024.