Перайсці да зместу

Агапанава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Агапанава
54°57′44″ пн. ш. 31°37′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Смаленскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • ▼126 чал. (2010)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 481
Паштовы індэкс 214541
Код АКАТП 66244806003
Паказаць/схаваць карты


Агапанава (Расія)
Агапанава
Агапанава


Мапа

Агапанава (руск.: Агапоново) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Навасельскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 133 жыхара (2007).

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 30 км на паўночны захад ад Смаленска, за 3 км на паўночны захад ад аўтадарогі 66К11 Смаленск — Невель. За 14 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя 416 км на лініі Смаленск — Віцебск. Недалёка ад вёскі знаходзіцца возера Каспля. За 3 км ад вёскі знаходзіцца парк-гатэль «Барвіха»[2].

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена 26 верасня 1943 года[3][4][5].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Выхадцам гэтай вёскі з’яўляецца расійскі палітык Анатоль Іванавіч Мішнёў[6].

Зноскі

  1. ↑ Итоги переписи 2010 г. Смоленская область
  2. ↑ Парк-гатэль «Барвіха» - VisitSmolensk.ru (руск.)(недаступная спасылка). www.visitsmolensk.ru. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2017. Праверана 27 мая 2017.
  3. ↑ George. Studabit. Гэты дзень у гісторыі. Гістарычны каляндар. Каляндар падзей.(недаступная спасылка). studabit.h14.ru. Праверана 27 мая 2017.
  4. ↑ Перыяд XX - XXI стст. - Гняздова (руск.)(недаступная спасылка). Гняздова. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2017. Праверана 27 мая 2017.
  5. ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
  6. ↑ Цэнтр Бізнесу і Страхаванні. Анатоль Мишнев стане сенатарам ад Смаленшчыны (руск.). www.cbskiev.ru. Праверана 27 мая 2017.