Ніжняя Гедзяонаўка
Вёска
Ніжняя Гедзяонаўка
|
Ніжняя Гедзяонаўка (руск.: Нижняя Гедеоновка) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Карахоткінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 74 жыхары (2007).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 2 км на паўночны ўсход ад Смаленска, за 7 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Стабна. За 2 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Смаленск-Сартавальны на лініі Масква — Мінск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.