Катынь-Пакроўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Катынь-Пакроўская
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214501
Код АКАТП
Катынь-Пакроўская на карце Расіі ±
Катынь-Пакроўская (Расія)
Катынь-Пакроўская
Катынь-Пакроўская (Смаленская вобласць)
Катынь-Пакроўская

Катынь-Пакроўская (руск.: Катынь-Покровская) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Міхноўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 13 жыхароў (2007).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 19 км на захад ад Смаленска, за 0,5 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 АролВіцебск, на беразе ракі Дняпро. За 2 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Катынь на лініі МаскваМінск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі