Сухадол (Смаленскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сухадол
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214036 і 214536
Код АКАТП
Сухадол на карце Расіі ±
Сухадол (Смаленскі раён) (Расія)
Сухадол (Смаленскі раён)
Сухадол (Смаленскі раён) (Смаленская вобласць)
Сухадол (Смаленскі раён)

Сухадол (руск.: Суходол) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Карахоткінскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 178 жыхароў (2007).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 9 км на паўночны ўсход ад Смаленска, за 10 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Валчэйка. За 5 км на поўдзень ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Валчэйка на лініі МаскваМінск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі