Друцк (Расія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Друцк
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214518 і 214023
Код АКАТП
Друцк на карце Расіі ±
Друцк (Расія) (Расія)
Друцк (Расія)
Друцк (Расія) (Смаленская вобласць)
Друцк (Расія)

Друцк (руск.: Дрюцк) — вёска Смаленскага раёна Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Прыгорскага сельскага паселішча.

За 8 км на поўдзень ад Смаленска, за 5 км на захад ад аўтадарогі А141 Арол — Віцебск. Каля вытокаў ручая, левага прытоку Сажа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі паселішча выяўлена кераміка 2-й паловы XI—XIII ст. Вядома прынамсі з сярэдзіны XVIII ст. як уладанне кн. Друцкіх-Сакалінскіх. У 1770-я гады ўласнасць кн. A. M. Друцкай-Сакалінскай, пазней — надворнага саветніка А. З. Сомава і яго роду, у сярэдзіне — 2-й пал. XIX ст. — штабс-капітана І. М. Сомава, на пачатку XX ст. — М. П. Сіманава.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Аўтобусная сувязь са Смаленскам. Вуліцы Адміністрацыйная, Цэнтральная, Маладзёжная, Чаромушкі.

САДАУ «Друцкі псіханеўралагічны інтэрнат», медпункт, крамы (адна ў інтэрнаце, другая — за 0,5 км ад цэнтра ў лесапаласе).

Захаваўся двухпавярховы сядзібны дом канца XVIII ст. у стылі ранняга класіцызму з элементамі барока, драўляныя вежы ў стылі псеўдаготыкі прыбудаваны ў сяр. XIX ст., два аднапавярховыя флігелі простай архітэктуры, фрагменты парка з двума ставамі на розных узроўнях, уяздная алея. Цяпер у сядзібным доме размешчаны САДАУ «Друцкі псіханеўралагічны інтэрнат».

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1998 год — 420 чалавек
  • 2007 год — 505 чалавек

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бегунова В. В. Древнерусская керамика селища у в. Дрюцк Смоленского района // Музейный вестник. Выпуск X. — Смоленск, 2019. — С. 14-19, илл.
  • Чижков А. Б., Гурская Н. Г. Смоленские усадьбы. Каталог с картой расположения усадеб — Смоленск: НП «Русская усадьба», 2009. — 192 с. — ISBN 978-5-9901441-2-5