Мошчынкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Мошчынкі
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Вышыня цэнтра
210 м
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214558
Код АКАТП
Мошчынкі на карце Расіі ±
Мошчынкі (Расія)
Мошчынкі
Мошчынкі (Смаленская вобласць)
Мошчынкі

Мошчынкі (руск.: Мощинки) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 769 жыхароў (2007).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 19 км на поўнач ад г. Смаленска, за 2 км на захад ад аўтадарогі Смаленск — Холм — Дзямідаў. Уваходзіць у склад Стабенскага сельскага паселішча. Аўтобуснае паведамленне са Смаленскам. Вуліцы: Лясная, Садовая, Фермерская. «Жукоўскі псіханеўралагічны інтэрнат з адасобленым спецаддзяленнем». Аддзяленне міліцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У чэрвені 1967 года загадам камітэта па сацыяльным развіцці ўтвораны дом — інтэрнат для састарэлых. Пазней ён пераназваны ў псіханеўралагічны інтэрнат з адасобленым спецаддзяленнем. А распараджэннем Губернатара Смаленскай вобласці ад 23.12.2010 г. створана ўжо смаленская абласная дзяржаўная аўтаномная ўстанова «Жукоўскі псіханеўралагічны інтэрнат з адасобленым спецаддзяленнем». Цяпер гэта буйная, сучасная, стацыянарная медыка-сацыяльная ўстанова, разлічаная на 560 месцаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]