Агееўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Агееўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213114
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244828001
Агееўка на карце Беларусі ±
Агееўка (Беларусь)
Агееўка
Агееўка (Магілёўская вобласць)
Агееўка

Аге́еўка[1] (трансліт.: Ahiejeŭka, руск.: Агеевка) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Мастоцкага сельсавета. Размешчана за 14 км на поўнач ад Магілёва, 20 км ад чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі МагілёўКрычаў. Рэльеф раўнінны, на ўсход мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па шашы Санкт-ПецярбургАдэса, якая праходзіць каля вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Вядома ў Вялікім Княстве Літоўскім з пачатку 17 ст. У 1604 годзе сяло (48 двароў) у Брылёўскім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяводства, дзяржаўная ўласнасць, меўся млын. У 1635 годзе сяло Агееўшчына налічвала 60 двароў, у 1742 годзе — 20 двароў, мелася карчма.

Пад уладай Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1777 годзе сяло ў Магілёўскім павеце.

У 1847 годзе ў складзе маёнтка Палыкавічы, уласнасць памешчыка. У 1909 годзе ў Палыкавіцкай воласці Магілёўскага павета.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня адышла разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 20 жніўня 1924 года ў Мастоцкім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года Магілёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Молатава. Дзейнічала пачатковая школа.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1990 годзе ў складзе калгаса імя Заслонава (цэнтр — в. Масток). Размяшчаліся вытворчая брыгада, фермы буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчая, працаваў фельчарска-акушэрскі пункт. У 2007 годзе працаваў фельчарска-акушэрскі пункт.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і злучаных на поўдні кароткай просталінейнай вуліцай. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]