Грыбаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Грыбаны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
311 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 222
Паштовыя індэксы
213114
Аўтамабільны код
6
СААТА
7244828006
Грыбаны на карце Беларусі ±
Грыбаны (Беларусь)
Грыбаны
Грыбаны (Магілёўская вобласць)
Грыбаны

Грыбаны́[1] (трансліт.: Hrybany, руск.: Грибаны) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Мастоцкага сельсавета.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Магілёва і чыгуначнай станцыі Лупалава на лініі Магілёў — Крычаў. Раўнінны рэльеф. На поўдні цячэ рака Рудзея (прыток Расты). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Е95.[2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У складзе Рэчы Паспалітай[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў часы ВКЛ у 17 стагоддзі. У 1635 г. сяльцо (38 двароў) у Плешчыцкім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзяржаўная ўласнасць.

У 1742 г. 29 двароў, карчма.

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. перайшло да Расійскай імперыі.

У 1847 г. ў складзе маёнтка Любуж у Магілёўскім павеце, 27 двароў, 144 жыхары, уласнасць памешчыка.

Паводле перапісу 1897 г. ў Нічыпіравіцкай воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні, 34 двары, 241 жыхар. Меліся хлебазапасны магазін і піцейны дом.

У 1900 г. пабудавана памяшканне для школы. У 1909 г. 44 двары, 313 жыхароў.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

3 26 красавіка 1919 г. ў Гомельскай губерні РСФСР. На базе дарэвалюцыйнай створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. было 99 вучняў.

З сакавіка 1924 г. ў БССР, з 20 жніўня 1924 г. ў Мастоцкім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 г. Магілёўскага раёна, з 20 лютага 1938 г. ў Магілёўскай вобласці.

У 1924 г. створана масларобная арцель. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоная перамога». Працавалі школа, кузня.

У 1936 г. ў 7-гадовай школе было 199 вучняў, у іх ліку 56 піянераў, 5 камсамольцаў, дзейнічала бібліятэка. У школе навучаліся таксама дзеці з хутароў Грыбаны, Кругі, Пятровічы, Усякі, Сякеры.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да 27 чэрвеня 1944 г. акупавана нямецка-фашысцкімі, захопнікамі. Падчас вызвалення вёскі загінулі 11 савецкіх воінаў, якія пахаваны на вясковых могілках. На фронце і ў партызанскіх атрадах загінулі 173 вяскоўцы.

У 1990 г. 122 гаспадаркі, 282 жыхары, цэнтр калгаса імя Леніна. У вёсцы размяшчаліся вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, млын, лесапілка, майстэрні па рамонце сельгастэхнікі, працавалі магазін, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, фельчарска-акушэрскі пункт, 8-гадовая школа, аўтаматычная тэлефонная станцыя, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва.

У 2007 г. цэнтр СВК «Магілёўскі лянок», дзейнічалі комплекс дзіцячы сад-базавая школа, аддзяленне сувязі, дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Праект планіроўкі і забудовы распрацаваны ў 1978 г. ў Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце градабудаўніцтва. Планіровачна складаецца з 4 прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных завулкамі. Забудавана двухбаковая, шчыльная, традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Вытворчы сектар на паўночнай ускраіне.[2]

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1635 год — 38 двароў
  • 1742 год — 29 двароў
  • 1847 год — 27 двароў, 144 чал.
  • 1897 год — 34 двары, 241 чал.
  • 1909 год — 44 двары, 313 чал.
  • 1990 год — 122 гаспадаркі, 282 чал.
  • 1999 год — 333 чал.
  • 2010 год — 311 чал.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б Harady i vëski Belarusi: ėncyklapedyja. Kn. 3: Mahilëŭskaja voblascʹ. — Minsk: "Belaruskaja ėncyklapedyja, 2009. — 539 с. — ISBN 978-985-11-0452-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]