Адам Браніслававіч Ляшчынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Браніслававіч Ляшчынскі
Дата нараджэння 24 снежня 1920(1920-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 2006(2006-09-08) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў артылерыя
Гады службы 19401948
Званне
Маёр
Маёр
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Адам Браніслававіч Ляшчынскі (24 снежня 1920, в. Якубавічы, Мінская губерня, БССР; цяпер Капыльскі раён, Мінская вобласць — 8 верасня 2006, Гродна) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір батарэі самаходных установак  (руск.) СУ-122  (руск.) 1450-га самаходна-артылерыйскага палка (10-ы Дняпроўскі танкавы корпус  (руск.), 40-я армія  (руск.), Варонежскі, затым 1-й Украінскі фронт), лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944). З 1948 года ў запасе ў званні маёра.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 24 снежня 1920 года ў вёсцы Якубавічы цяпер Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР (цяпер Рэспубліка Беларусь) у сям’і селяніна. Беларус. Скончыў 7 класаў школы, затым курсы трактарыстаў. Працаваў трактарыстам у Капыльскай МТС. У Чырвонай Арміі з 1940 года. Праходзіў службу ў танкавых войсках.

Ваенная біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічаў з ліпеня 1941 года. У складзе Заходняга фронту прымаў удзел у абарончых баях на тэрыторыі Віцебскай вобласці Беларусі, ў Смаленскай бітве і бітве пад Масквой. У 1942 годзе скончыў паскораны курс Чкалаўскага танкавага вучылішча (цяпер — горад Арэнбург), у 1943 годзе — 2-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча. Па заканчэнні вучобы прызначаны камандзірам батарэі самаходных установак СУ-122 1450-га самаходна-артылерыйскага палка ў званні лейтэнанта. Ваяваў у складзе Варонежскага і 1-га Украінскага франтоў. Удзельнічаў у Курскай бітве, вызваленні Левабярэжнай Украіны і бітве за Дняпро. Экіпаж самаходнай ўстаноўкі Ляшчынскага знішчыў 3 варожыя танкі.

23 кастрычніка 1943 года ўдзельнічаў у прарыве абароны ворага на Букрынскім плацдарме  (руск.) на правым беразе ракі Дняпро. Прарваўшыся ў першую лінію траншэй ворага ў раёне вёскі Ходараў (цяпер Міронаўскі раён Кіеўскай вобласці, Украіна), пачаў знішчаць гітлераўцаў агнём і гусеніцамі. Пасля таго як самаходная гармата СУ-122 было падбіта, Ляшчынскі, нягледзячы на раненне, працягваў бой гранатамі і аўтаматным агнём. Батарэя Ляшчынскага ў той дзень знішчыла 2 танкі, 2 гарматы, 4 кулямёты і да роты пяхоты, разбурыла 6 дзотаў  (руск.).

10 студзеня 1944 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР сваім указам за адвагу і гераізм, праяўленыя пры фарсіраванні Дняпра і ўтрыманні плацдарма на яго правым беразе, прысвоіў лейтэнанту Ляшчынскаму Адаму Браніслававічу званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3236)[1].

Пасляваенная біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1946 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі. Праслужыўшы ў Савецкай арміі яшчэ 2 гады, у 1948 годзе маёр Ляшчынскі сыйшоў у запас.

У 1957 годзе скончыў Варонежскі сельскагаспадарчы інстытут. Пасля гэтага працаваў у сістэме прадпрыемстваў «Сельгастэхніка», займаючы кіруючыя пасады ў Дзятлаўскім, Зэльвенскім і Гродзенскім раёнах. Затым займаў пасады старэйшага інжынера па тэхніцы бяспекі і дырэктара турбазы «Нёман». У 1980 годзе выйшаў на пенсію. Жыў у горадзе Гродна. Памёр 8 верасня 2006 года.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Адам Браніслававіч Ляшчынскі на сайце «Героі краіны»