Перайсці да зместу

Адам Станіслававіч Жавускі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Адам Ваўжынец Жавускі)
Адам Станіслававіч Жавускі
30-ы кашталян віцебскі
5 лістапада 1790 — 1793
Папярэднік Адам Эвальд Фёлькерзамб[d]
Пераемнік Ігнацы Куранецкі[d]

Нараджэнне 1760[1]
Смерць 1825[1][2][…]
Род Жавускія
Бацька Станіслаў Фердынанд Жавускі[3]
Маці Кацярына Караліна з Радзівілаў[d][3]
Жонка Юстына з Рдултоўскіх[d]
Дзеці Караліна з Жавускіх[d], Генрык Жавускі, Адам Адамавіч Жавускі[d], Эвеліна Ганская і Паўліна з Жавускіх[d][3]
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адам Ваўжынец Станіслававіч Жавускі (польск.: Adam Wawrzyniec Rzewuski; 10 жніўня 1760, Нясвіж — 12 студзеня 1825, Паграбішчы) — дзяржаўны дзеяч, дыпламат, паэт.

Старэйшы сын харунжага вялікага літоўскага Станіслава Фердынанда Жавускага, унук Вацлава Жавускага, пляменнік гетмана польнага кароннага Севярына Жавускага. Нарадзіўся 10 (21) жніўня 1760 года ў Нясвіжскім замку, радавым маёнтку свайго дзеда (па маці) Міхаіла Рыбанькі.

У 22 гады выступаў на Сойме і звярнуў на сябе ўвагу глыбокім веданнем спраў і красамоўствам. У 1788 годзе накіраваны пасланнікам Рэчы Паспалітай у Данію, дзе з поспехам выканаў сваю місію. Праз 2 гады за выдатную палітычную дзейнасць атрымаў званне сенатара i кашталяна віцебскага.

Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай, калі значная яе частка далучана да Расійскай імперыі, Ржавускі ў чыне правадзейнага стацкага саветніка быў прызначаны старшынёй цывільнай палаты ў Брацлаўскай губерні. У 1808 годзе кіеўскае дваранства абрала яго сваім губернскім маршалкам, а ў наступным 19 лістапада 1817 года ён атрымаў права прысутнічаць у сенаце[4].

Перасяліўшыся ў Пецярбург, Жавускі прымаў удзел у масонскім руху: быў вялікім намесным, майстрам вялікай ложы «Астрэі» і ложы «Белага арла».

Памёр у сваім маёнтку ў Паграбішчах на Валыні.

Напісаў некалькі твораў палітычнага характару, якія засталіся пераважна ў рукапісах. 3 іx найбольш вядомыя «Запіска аб праўленні караля Станіслава Аўгуста», «Размовы пра царства мёртвых», «Заўвагі на польскія законы», папраўкі да твораў генерала Дзюмур’е «Аб канфедэрацыі ў Бары». Вядомы і як аўтар лірычных вершаў. Перакладаў элегіі і трагедыі Тыбула.

У першым шлюбе з Юстынай з Рдултоўскіх меў дзяцей:

  1. Генрык (1791—1866), аўтар гістарычных раманаў на польскай мове.
  2. Караліна (1795—1885), гаспадыня вядомага адэскага салона, каханая Пушкіна і Міцкевіча, грамадзянская жонка генерала Віта.
  3. Адам (1801—1888), генерал-ад'ютант і генерал ад кавалерыі на рускай службе, бацька аферысткі Кацярыны Радзівіл.
  4. Эвеліна Канстанцыя Вікторыя (1803—1882), жонка французскага раманіста Бальзака.
  5. Аляксандра Аліна, жонка Аляксандра Манюшка, брата знакамітага кампазітара; жыла ў Варшаве.
  6. Паліна, жонка адэскага негацыянта Яна Рызніча (у першым шлюбе быў з Амаліяй Рызніч).
  7. Эрнэст (1812—1862), памешчык, з 1856 года насіў графскі тытул.

Зноскі

  1. а б Adam Wawrzyniec Rzewuski
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Rzewuski, Adam Laurenz // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 27. — S. 344.
  3. а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. Мурзанов Н. А. Правительствующий сенат: Список сенаторов. — СПб., 1911. — С. 41.
  • Ржавускі Адам Станіслававіч // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.