Розніца паміж версіямі "Шумер"

Jump to navigation Jump to search
2 702 байты дададзена ,  3 гады таму
Мяркуюць, што ў першай палове II тыс. да н.э. шумеры былі [[Асіміляцыя (сацыялогія)|асіміляваны]] суседзямі-семітамі, аднак шумерская мова і культура працягвалі аказваць моцны ўплыў на народы Месапатаміі да пачатку I тыс. да н.э.
 
== Насельніцтва ==
== Грамадства ==
{{main|Шумеры}}
Некаторыя даследчыкі лічаць, што да з'яўлення [[шумеры|шумераў]] у ніжняй Месапатаміі жылі прадстаўнікі іншага народа, носьбіты так званай «бананавай мовы». Месца, адкуль мігрыравалі продкі шумераў пакуль ня вызначана. Таксама існуе канцэпцыя, паводле якой шумеры — аўтахтоннае насельніцтва ніжняй плыні [[Тыгр (рака)|Тыгра]] і [[Еўфрат]]а. Яны не адрознівалі сябе па культуры ад [[акадцы|акадцаў]] і карысталіся агульнай саманазвай «чарнагаловыя». Роднаснасць іх [[шумерская мова|мовы]] з мовамі іншых груп пакуль не ўсталявана.
 
Шумеры былі стваральнікамі адной з першых развітых [[цывілізацыя|цывілізацый]] у гісторыі чалавецтва. Іх асноўнымі заняткамі былі [[земляробства]], [[жывёлагадоўля]], [[рыбалоўства]]. Развіццё [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]] стала магчымым толькі дзякуючы будаўніцтву складанай [[ірыгацыя|ірыгацыйнай]] сістэмы, што ўключала [[дамба|дамбы]], [[вадасховішча|вадасховішчы]] і [[Канал (гідраграфія)|каналы]]. Шумер — урадлівая краіна, але бедная на [[драўніна|драўніну]] і [[метал]]ы. Для іх забеспячэння яе жыхары наладзілі развітую сетку [[гандаль|гандлёвых]] адносінаў на [[Блізкі Усход|Блізкім Усходзе]], краінах [[Персідскі заліў|Персідскага заліва]] і, магчыма, [[Індастан]]е. Разам з гандлем распаўсюджваліся тавары і веды, назапашаныя прадстаўнікамі цывілізацыі.
 
Шумеры стварылі першую сістэму [[пісьмо|пісьма]] ў форме [[клінапіс]]у, на яе аснове — [[эканоміка|гаспадарчыя]] і [[гісторыя|гістарычныя]] запісы, [[літаратура|літаратуру]] і пісаныя [[Закон (права)|законы]]. Шумерскімі майстрамі былі вынайдзены [[плуг]], [[арка]], [[купал]], форма [[зікурат]]а, [[медзь|меднае]] і [[бронза]]вае ліццё. Шумерам таксама належылі найбольш старажытная сістэма [[метралогія|метралогіі]], вылучэнне [[задыяк]]альных сузор'яў, традыцыя сядзець за [[Стол|сталом]] і карыстацца [[Стол|стулам]], міф пра [[сусветны патоп]].
 
== Літаратура ==
autoeditor
32 906

правак

Навігацыя