VIII Усебеларускі з’езд Саветаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 1: Радок 1:
'''Во́сьмы Усебелару́скі з’езд саве́таў''' ''рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў''. Адбыўся [[5 красавіка|5]] — [[12 красавіка]] [[1927]] года ў [[Мінск]]у.
'''Во́сьмы Усебелару́скі з’езд саве́таў''' ''рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў''. Адбыўся [[5 красавіка|5]] — [[12 красавіка]] [[1927]] года ў [[Мінск]]у.

== Прадстаўніцтва на з’ездзе ==
== Прадстаўніцтва на з’ездзе ==
Прысутнічала 676 дэлегатаў з рашаючым і 225 з дарадчым голасам.
Прысутнічала 676 дэлегатаў з рашаючым і 225 з дарадчым голасам.

== Парадак дня ==
== Парадак дня ==
Радок 11: Радок 11:
* аб прамысловасці ([[Сяргей Бенядзіктавіч Карп|С. Б. Карп]]);
* аб прамысловасці ([[Сяргей Бенядзіктавіч Карп|С. Б. Карп]]);
* [[Канстытуцыя БССР#Канстытуцыя 1927 года|Канстытуцыя БССР]] ([[Майсей Абрамавіч Сягаль|М. А. Сягаль]]);
* [[Канстытуцыя БССР#Канстытуцыя 1927 года|Канстытуцыя БССР]] ([[Майсей Абрамавіч Сягаль|М. А. Сягаль]]);
* выбары [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК БССР]] і членаў Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР ад БССР.
* выбары [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК БССР]] і членаў Савета Нацыянальнасцей ЦВК СССР ад БССР.

== Рашэнні з’езда ==
== Рашэнні з’езда ==
Радок 17: Радок 17:
З’езд прайшоў пад сцягам пацвярджэння таго, што БССР з’яўляецца неад’емнай часткай Савецкага Саюза, хоць у прынятай Канстытуцыі былі дэкларатыўныя палажэнні аб незалежнасці рэспублікі. Старшыня ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў заявіў, што «ўсю сваю працу мы вядзем пад знакам абароны [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|Савецкага Саюза]] ад сутычак з буржуазнымі дзяржавамі». Гэтым ён пацвердэіў, што Беларусі адводзіцца роля буфера ва ўзаемаадносінах СССР і заходніх краін.

З’езд ухваліў дзейнасць урада БССР у справе гаспадарчага і культурнага будаўніцтва, зацвердзіў пастановы ЦВК і СНК аб [[Узбуйненне БССР#Другое ўзбуйненне БССР|далучэнні да БССР]] [[Гомельскі павет|Гомельскага]] і [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкага]] паветаў, праведзеным у [[1926]] годзе. Канстатаваў, што цалкам адноўлены прамысловыя прадпрыемствы, сельская гаспадарка дасягнула даваеннага ўзроўню, развіваліся розныя формы кааперацыі. У прамысловасці побач з рэканструкцыяй і развіццём традыцыйных для Беларусі галін (дрэваапрацоўчай, запалкавай, папяровай, тэкстыльнай і іншых) было намечана стварэнне новых — [[цэмент]]най, [[Алюміній|алюмініевай]], [[фасфарыт]]най, лесахімічнай і іншых. Указвалася на неабходнасць спрашчэння кіравання прамысловасцю, пашырэння правоў прадпрыемстваў.
З’езд ухваліў дзейнасць урада БССР у справе гаспадарчага і культурнага будаўніцтва, зацвердзіў пастановы ЦВК і СНК аб [[Узбуйненне БССР#Другое ўзбуйненне БССР|далучэнні да БССР]] [[Гомельскі павет|Гомельскага]] і [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага]] паветаў, праведзеным у [[1926]] годзе. Канстатаваў, што цалкам адноўлены прамысловыя прадпрыемствы, сельская гаспадарка дасягнула даваеннага ўзроўню, развіваліся розныя формы кааперацыі. У прамысловасці побач з рэканструкцыяй і развіццём традыцыйных для Беларусі галін (дрэваапрацоўчай, запалкавай, папяровай, тэкстыльнай і іншых) было намечана стварэнне новых — [[цэмент]]най, [[Алюміній|алюмініевай]], [[фасфарыт]]най, лесахімічнай і іншых. Указвалася на неабходнасць спрашчэння кіравання прамысловасцю, пашырэння правоў прадпрыемстваў.

У галіне народнай адукацыі адзначаліся станоўчыя вынікі распрацоўкі і пачатку ажыццяўлення ў [[1925]]-26 гадах 10-гадовага плана ўвядзення ўсеагульнага абавязковага навучання. Сярод негатыўных з’яў названа наяўнасць у БССР беспрытульных дзяцей.

Радок 32: Радок 32:

== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Восьмы Усебеларускі з’езд Саветаў: Стэнаграфічная справаздача. Мн., 1927.
* Восьмы Усебеларускі з’езд Саветаў: Стэнаграфічная справаздача. Мн., 1927.

{{Усебеларускія з’езды Саветаў}}
{{Усебеларускія з’езды Саветаў}}

[[Катэгорыя:1927 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:1927 год у Мінску]]
[[Катэгорыя:Красавік 1927 года]]
[[Катэгорыя:Красавік 1927 года]]

Актуальная версія на 00:30, 29 верасня 2018

Во́сьмы Усебелару́скі з’езд саве́таў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Адбыўся 512 красавіка 1927 года ў Мінску.

Прадстаўніцтва на з’ездзе[правіць | правіць зыходнік]

Прысутнічала 676 дэлегатаў з рашаючым і 225 з дарадчым голасам.

Парадак дня[правіць | правіць зыходнік]

Рашэнні з’езда[правіць | правіць зыходнік]

Тытульны ліст Канстытуцыі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 1927 года

З’езд прайшоў пад сцягам пацвярджэння таго, што БССР з’яўляецца неад’емнай часткай Савецкага Саюза, хоць у прынятай Канстытуцыі былі дэкларатыўныя палажэнні аб незалежнасці рэспублікі. Старшыня ЦВК БССР А. Р. Чарвякоў заявіў, што «ўсю сваю працу мы вядзем пад знакам абароны Савецкага Саюза ад сутычак з буржуазнымі дзяржавамі». Гэтым ён пацвердэіў, што Беларусі адводзіцца роля буфера ва ўзаемаадносінах СССР і заходніх краін.

З’езд ухваліў дзейнасць урада БССР у справе гаспадарчага і культурнага будаўніцтва, зацвердзіў пастановы ЦВК і СНК аб далучэнні да БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, праведзеным у 1926 годзе. Канстатаваў, што цалкам адноўлены прамысловыя прадпрыемствы, сельская гаспадарка дасягнула даваеннага ўзроўню, развіваліся розныя формы кааперацыі. У прамысловасці побач з рэканструкцыяй і развіццём традыцыйных для Беларусі галін (дрэваапрацоўчай, запалкавай, папяровай, тэкстыльнай і іншых) было намечана стварэнне новых — цэментнай, алюмініевай, фасфарытнай, лесахімічнай і іншых. Указвалася на неабходнасць спрашчэння кіравання прамысловасцю, пашырэння правоў прадпрыемстваў.

У галіне народнай адукацыі адзначаліся станоўчыя вынікі распрацоўкі і пачатку ажыццяўлення ў 1925-26 гадах 10-гадовага плана ўвядзення ўсеагульнага абавязковага навучання. Сярод негатыўных з’яў названа наяўнасць у БССР беспрытульных дзяцей.

Вызначаны мерапрыемствы па паляпшэнні санітарнага стану гарадоў, забеспячэнні іх злектраэнергіяй, камунальнымі службамі, пашырэнні жыллёвага будаўніцтва.

З’езд прыняў новую Канстытуцыю Беларускай ССР, якая замацавала міждзяржаўныя адносіны, звязаныя з утварэннем СССР, свабоду слова, саюзаў, друку, права на адукацыю. Выбарчае права атрымалі грамадзяне рэспублікі з 18 гадоў. Былі зацверджаны найвышэйшая ўлада ў БССР — Усебеларускі з’езд Саветаў, а паміж з’ездамі ЦВК Саветаў БССР, дзяржаўны герб, сцяг, сталіца рэспублікі.

Прынятыя з’ездам рашэнні, новая Канстытуцыя БССР былі даволі дэмакратычныя. Гэта адпавядала ўмовам новай эканамічнай палітыкі. Аднак абсалютызаваўся класавы падыход, праяўлялася на- стойлівае імкненне кіраўніцтва СССР да яшчэ большага ўзвышэння ўлады партыі і іншых атрыбутаў таталітарнай дзяржавы.

З’езд выбраў ЦВК у складзе 230 членаў і 72 кандыдатаў; выбраў 5 членаў і 3 кандыдата ад БССР у Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР. Былі перавыбраныя старшыні ЦВК (А. Р. Чарвякоў) і СНК (Я. А. Адамовіч) БССР.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Восьмы Усебеларускі з’езд Саветаў: Стэнаграфічная справаздача. Мн., 1927.