Берасцейскае ваяводства: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя, перанесена: Пінскі павет| → Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
др катэгорыі
Радок 74: Радок 74:
{{Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага}}
{{Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства Літоўскага}}


[[Катэгорыя:Берасцейскае ваяводства|*]]
[[Катэгорыя:Берасцейскае ваяводства| ]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Брэста]]

Версія ад 23:42, 29 снежня 2019

Берасцейскае ваяводства
Palatinatus Brestensis
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Брэст
Дата ўтварэння 1566
Дата скасавання 1795
Насельніцтва
  • 301 188 чал. (1790)
Плошча 40 600 км²
Берасцейскае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Берасцейскае ваяводства ў складзе Рэчы Паспалітай

Берасцейскае ваяводства, Брэст-Літоўскае[1], Брэсцкае (15661795) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Цэнтр — горад Брэст (Бярэсце).

Гісторыя

Вылучылася з Троцкага ваяводства (1566). Падзялялася на 2 паветы: Берасцейскі, у які ўвайшлі Брэст, тэрыторыя былога Камянецкага павета і Пінскі, у які ўвайшлі Пінск, тэрыторыя былога Кобрынскага павета, Тураў, Гарадзец, Здзітаў, Дубровіцкае княства.

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. характарызаваў стан ваяводства як «у большай сваёй частцы ператворана ў папялішча і поўнасцю разбурана»[2].

Першы ваявода — Юрый Тышкевіч. З канца XVII ст. у адрознене ад Брэст-Куяўскага ваяводства ў Польшчы называлася Брэст-Літоўскім.

У 1791 г. утвораны Кобрынскі і Пінска-Зарэчны (з цэнтрам у Плотніцы) паветы. У 1792 г. Пінска-Зарэчны павет перайменаваны ў Запінскі з цэнтрам у Століне. У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай павет увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў паветам Мінскай губерні. У выніку трэцяга падзелу, Берасцейскае ваяводства скасавана, большая яго частка ўвайшла ў Слонімскую губерню Расійскай імперыі, заходняя частка ваяводства ў склад Аўстрыйскай імперыі.

Зноскі

  1. Назва выкарыстоўвалася ў польскіх дакументах
  2. Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko,1859. — 518 s. — S. 386—389.

Гл. таксама

Спасылкі