Кампаніла: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: be-x-old:Кампаніла |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
||
{{Commonscat-inline|Campaniles}} |
|||
{{Храмавая архітэктура}} |
{{Храмавая архітэктура}} |
||
Версія ад 15:59, 28 верасня 2011
Кампані́ла (італ.: campanile – «званіца») — у італьянскай архітэктуры Сярэднявечча і Адраджэння квадратная (радзей круглая) у заснаванні званіца, якая стаіць як правіла асобна ад асноўнага будынка храма. Правобразам кампанілы паслужылі сярэднявечныя гарадскія вежы. Кампанілы мелі ў вышыню 4, 5 і больш паверхаў; пры гэтым вышыня паверхаў, а таксама велічыня або колькасць аконных праёмаў звычайна ўзрасталі знізу ўгару (ніжнія паверхі часта наогул былі глухімі), што стварала своеасаблівы эфект накіраванасці ўвысь.
Найбольш вядомай кампанілай з'яўляецца круглая ў плане Пізанская вежа. Таксама добра вядомая кампаніла Сабора св. Марка ў Венецыі. Кампанілы пабудаваны побач са шматлікімі цэрквамі Равены. Як прыклад кампанілы можна разглядаць гадзіннікавую вежу будынка Парламента ў Лондане, (знакаміты Біг Бен), аформленую ў стылі віктарыянскай готыкі. У XX стагоддзі некалькі неагатычных кампаніл было збудавана ў ЗША і Аўстраліі, пераважна на тэрыторыі ўніверсітэцкіх кампусаў.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кампаніла