Азербайджанская нацыянальная бібліятэка
Азербайджанская нацыянальная бібліятэка | |
---|---|
азерб.: Azərbaycan Milli Kitabxanası | |
Краіна | |
Адрас | Азербайджан, Баку |
Заснавана | 1922 |
Філіялы | 26 |
Фонд | |
Склад фонду | кнігі, перыядычныя выданні, ноты, гуказапісы, картаграфічныя выданні, электронныя выданні, навуковыя працы, дакументы і іншае. |
Доступ і карыстанне | |
Умовы запісу | 4,5 млн |
Іншая інфармацыя | |
Дырэктар | Керым Тахіраў |
Супрацоўнікі | 210 |
Вэб-сайт | anl.az |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Азербайджанская нацыянальная бібліятэка (азерб.: Azərbaycan Milli Kitabxanası) — самая вялікая бібліятэка Азербайджана, адна з вядомых і вялікіх бібліятэк на Каўказе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыццё бібліятэкі адбылося 23 траўня 1923 года. У 1939 годзе бібліятэка была названая ў гонар вялікага мысляра, драматурга і выдаўца М. Ф. Ахундава. У дадзены момант у нацыянальнай бібліятэцы 25 аддзелаў і 26 сектараў. У фондзе бібліятэкі захоўваюцца 4 млн. 513 тыс. выдавецкіх матэрыялаў. У 2005 годзе кабінет міністраў Азербайджана прысвоіў бібліятэцы статус «Нацыянальная бібліятэка».
У бібліятэцы сабраны і захаваны нацыянальныя выданні, творы азербайджанскіх і замежных аўтараў, і літаратура аб Азербайджане, выдадзеная за мяжой. У 2005 годзе на аснове атрыманых абавязковых экзэмпляраў ад выдавецтваў і паліграфічных прадпрыемстваў бібліятэка выпусціла штогоднік «Кнігі Азербайджана» за 1990, 1991, 2000, 2001 гг.
З 2003 года бібліятэка пачала эксплуатаваць аўтаматызаваную сістэму кіравання. Для гэтага выкарыстаная праграма VTLS — Virtua. Разам з працай па стварэнні электроннага каталога ў фондах нацыянальнай бібліятэкі было пачата стварэнне электронных версій кніг, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі. У 2005 годзе бібліятэка стала членам міжнароднай арганізацыі «Еўрапейскі Конфранс Нацыянальных Бібліятэк».
фонды
[правіць | правіць зыходнік]На 1 студзеня 2005 года фонд бібліятэкі складаў 4.5513244 друкаваных выданняў на 40 мовах, з іх:
- кнігі — 2.3391162
- дакументы — 2.122082
Архіў Азербайджанскай літаратуры — 7000 кніг у адным экзэмпляры, 39 найменняў газет з 1875—1928 гг., 465 найменняў часопісаў з 1906 года, 716 асобнікаў навуковых прац, 857 адзінак кніг-мікрафільмаў і 852 адзінкі газетна-часопісных мікрафільмаў. З 2005 года пачата работа па пераводу ў электронны фармат. Акрамя гэтага, у фондзе бібліятэкі сабрана 121.000 нотных выданняў, а таксама 200000 нот, 30000 гуказапісаў (грампласцінак), 4000 рукапісаў нот і п'ес, 10000 кніг па музыцы. У бібліятэцы захоўваецца архіўны фонд нацыянальных гуказапісаў і нот. Гэта адзіны залаты фонд у краіне. З 1981 года ў бібліятэцы функцыянуе фонд «Рукапісы азербайджанскіх кампазітараў».
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт бібліятэкі Архівавана 24 красавіка 2023. (азерб.) (англ.) (руск.)