Алея шахідаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Алея шахіда
азерб.: Şəhidlər Xiyabanı
40°21′28,50″ пн. ш. 49°49′37,50″ у. д.HGЯO
Краіна  Азербайджан
Месцазнаходжанне Баку
Архітэктурны стыль Алея
Дата пабудовы 1990
Статус Ахоўваецца дзяржавай
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алея шахідаў (азерб.: Şəhidlər Xiyabanı; да 1990 г. — Парк Кірава / Нагорны парк, азерб.: Киров Паркы / Дағлыг Парк) — брацкая магіла ў Баку, дзе пахаваныя «шахіды» — у асноўным ахвяры «Чорнага студзеня» (126 чалавек) і азербайджанцы, якія загінулі ў Карабахскай вайне. На Алеі існуе таксама безназоўная магіла, у якой пахаваныя неапазнаныя целы забітых.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На месцы Алеі Шахідаў раней размяшчаліся мусульманскія могілкі, дзе былі пахаваныя целы ахвяр сакавіцкіх падзей 1918 года ў Баку. Пасля ўсталявання савецкай улады ў 1920 годзе могілкі былі знішчаны, пахаваныя целы вывезены, а на гэтым месцы быў разбіты парк імя Сяргея Кірава[1].

Падзеі 1990 года[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1990 года ў Нагорны парк былі перанесены з плошчы «Азадлыг» (азерб.: Azadlıq meydanı — «плошча свабоды», былая «плошча Леніна») целы людзей, якія загінулі ў ходзе трагічных падзей у ноч з 19 на 20 студзеня 1990 года. 20-21 студзеня на алеі былі выкапаны больш за 120 магіл. Пахаванне працягваліся некалькі гадзін. 22 студзеня былі пахаваныя яшчэ 50 чалавек. Трое з іх былі ахвярамі сакавіцкай разні 1918 года, целы якіх былі выяўленыя ў парку пры капанні магіл. На ўсіх трох магілах напісана «Шахіда 1918 года». На магілах і месцах смерцяў былі расстаўленыя кветкі, у асноўным чырвоныя гваздзікі, што ператварыліся ў Азербайджане ў жалобныя кветкі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ускладае вянок да мемарыяльнага комплексу «Алея шахідаў»

17 студзеня 2000 года прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Гейдар Аліеў выдаў указ «Аб прысваенні ганаровага звання „Шахід 20 студзеня“», у якім прыведзены поўны спіс загінулых і зніклых без вестак.

Алея шахідаў — адно з месцаў у Баку, якія, як правіла, наведваюць ганаровыя госці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]