Тэатр лялек імя А. Шаіга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кінатэатр «Феномен» ў 1912 годзе.

Тэатр лялек імя А. Шаіга (азерб.: Abdulla Şaiq adına Azərbaycan dövlət kukla teatrı) — азербайджанскі дзяржаўны лялечны тэатр імя Абдулы Шаіга ў Баку.

Гісторыя тэатра[правіць | правіць зыходнік]

Будынак, у якім у дадзены момант размяшчаецца Лялечны тэатр пабудаваны польскім інжынерам Іосіфам Каганцом, здадзены ў эксплуатацыю як кінатэатр «Феномен» ў 1908 годзе. У 1921 годзе пры ўдзеле архітэктара Зівяра бека Ахмедбекава былі праведзены рамонтна-рэстаўрацыйныя работы. Пасля гэтага ў будынку ў розныя часы размяшчаліся тэатры «Сатырагіт», Тэатр музычнай камедыі, Музей сельскай гаспадаркі, а пазней тэатр песні народнага артыста СССР Рашыда Бейбутава. Першы паказ адбыўся ў 1932 годзе (прадстаўленне пад назвай «Цырк»). У розныя гады лялечны тэатр функцыянаваў як незалежны тэатр ці ў складзе Бакінскай філармоніі. У красавіку 1964 года будынак перадаецца лялечнаму тэатру. У тэатры маюцца два аддзяленні: азербайджанскае і рускае. Пачынаючы з 1975 года ў тэатры, разам з дзіцячымі спектаклямі паказваюцца спектаклі і для дарослых. Калектыў лялечнага тэатра неаднаразова прымаў удзел у тэатральных фестывалях у краінах Еўропы і Азіі. У тэатры 200 пасадачных месцаў. Адрас тэатра: Праспект Нафтавікоў 36.

Трупа[правіць | правіць зыходнік]

  • Рахман Алізадэ — Галоўны рэжысёр.
  • Ляціфа Гулізадэ — Галоўны мастак.
  • Таміла Бунятава — загадчык трупы.
  • Рахман Рахманаў — Акцёр.
  • Мансур Мансураў — Акцёр.
  • Эльміра Гусейнава — Актрыса.
  • Джэміля Алахвердзіева — Актрыса.
  • Сарыя Мансурава — Актрыса.
  • Рагім Рагімаў — Акцёр.
  • Аслан Фатулаеў — Акцёр.
  • Ліна Мамедава — Актрыса.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]