Перайсці да зместу

Акцябрскі сельсавет (Лагойскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акцябрскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Лагойскі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Акцябр
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Кіраўнік Уладзімір Іосіфавіч Ільінчык[d]
старшыня Ільінчык Уладзімір Іосіфавіч
Насельніцтва (2019) 1 466
Плошча 213,33 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223134
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Акцябр. Размешчаны ў цэнтры раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Хатаевіцкі сельсавет у складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Хатаевічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1929 годзе вёска Хатаевічы перайменавана ў Акцябр, сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэчанскага сельсавета (15 населеных пунктаў: вёскі Гаравец, Глыбачаны, Дунаі, Замошша, Зарэчча, Канюхі, Кацялі, Ляда, Палосы, Пасадзец, Пушча, Рэпішча, Селішча, Скарады і Франуліна)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 952 чалавекі[2], з іх 93,2 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,7 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 1466 чалавек[4].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • КСГУП «Спадарожнік-агра».

Зноскі