Алег Аркадзевіч Сурскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алег Аркадзевіч Сурскі
Алег Аркадзевіч Сурскі
Фатаграфія
Дата нараджэння:

16 красавіка 1928(1928-04-16)

Месца нараджэння:

Сцяг СССР Тбілісі, Грузінская ССР

Дата смерці:

28 лістапада 2012(2012-11-28) (84 гады)

Месца смерці:

Мінск

Грамадзянства:

Сцяг СССРСцяг Беларусі

Дзеці:

Дзмітрый Алегавіч Сурскі

Род дзейнасці:

журналіст

Вучоба:

Тбіліскі авіяцыйны тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Алег Аркадзевіч Сурскі (16 красавіка 1928, Тбілісі — 28 лістапада 2012, Мінск) — беларускі дызайнер, мастак, арт-крытык і мастацтвазнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Тбілісі. Вучыўся ў Тбіліскім авіяцыйным тэхнікуме. У 1952 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Прымаў удзел у мастацкіх выстаўках з 1947 года. Уваходзіў у шэраг грамадскіх аб'яднаній: Саюз журналістаў СССР, Саюз мастакоў СССР, Міжнародная асацыяцыя крытыкаў мастацтва пры ЮНЕСКА, Асацыяцыя мастацтвазнаўцаў СНГ і Беларускі Саюз дызайнераў.

Алег Сурскі стаяў ля вытокаў школы беларускай мастацкай крытыкі. З яго імем у значнай ступені звязаны пад'ём беларускага мастацтвазнаўства і выхад беларускай мастацкай крытыкі на міжнародную арэну. Аднім з першых у Беларусі займаўся пытаннямі тэхнічнай эстэтыкі і дызайна, публікаваўся ў буйных савецкіх і замежных выданнях. З'яўляўся аўтарам шматлікіх артыкулаў і публіцыстычных нарысаў ва ўсесаюзным і рэспубліканскім друку. манаграфіі, альбомы і каталогі былі прысвечаны дэкаратыўна-прыкладному мастацтву, а таксама вядомым беларускім мастакам: Барысу Забораву, Васілю Сумараву, Маю Данцыгу, Віктару Грамыке, Віталю Цвірке, Георгію Паплаўскаму, Абраму Кролю і іншым.

У якасці дызайнера выканаў унікальныя аб'ёмна-прасторавыя светлавыя кампазіцыі ў санаторыях «Беларусь» (Сочы, Місхор), пансіянаце «Сосны» (возера Нарач), Доме прыёмаў Савета Міністраў БССР (Мінск), Нацыянальным банку Беларусі, Магілёўскім мастацкім музеі імя. П. Масленікава, Заслаўскім гісторыка-культурным музеі-запаведніку. З'яўляўся аўтарам экспазіцый у Музеі этнаграфіі народаў СССР, Музеі гісторыі Ленінграда (Санкт-Пецярбург), для ВДНГ СССР, Лейпцыгскага міжнароднага кірмашу[1].

Працаваў разам са скульптарам Анатолем Анікейчыкам, мастакамі Гаўрылай Вашчанкай, Аляксандрам Кішчанкай, Міхаілам Савіцкім, Уладзімірам Стальмашонкам, Барысам Заборавым. Быў у сяброўскіх адносінах з выдатнымі савецкімі крытыкамі Д. Сараб'янавым, А. Кантарам, Л. Жадавай, М. Аўсяннікавым.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]