Алег Вільгельмавіч Іоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алег Вільгельмавіч Іоў
Дата нараджэння 14 снежня 1957(1957-12-14) (61 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера археалогія
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Алег Вільгельмавіч Іоў (нар. 14 снежня 1957, в. Бронная Гара, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1991)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1984 годзе. У 1994—1995 гадах у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вывучае гісторыю Беларускага Палесся IX—XIII ст., гандлярныя і культурныя кантакты насельніцтва парэчча Прыпяці і Пабужжа ў IX—XIII ст.

Праводзіў археалагічныя раскопкі на гарадзішчах і селішчах Камянец, Франопаль, Піліпавічы, Чарнаўчыцы (Брэсцкі раён), Жабер (Драгічынскі раён), Гарадзішча, Грыўковічы (Пінскі раён), Снядзін (Петрыкаўскі раён), Юравічы (Калінкавіцкі раён).

Адзін з удзельнікаў эксгумацыі ахвяр палітычных рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.

Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Иов, О. В. Сельские поселения IX—XIII вв. западной части Белорусского Полесья : автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. ист. наук. — Мн., 1991. (Ба247356)
  • Старажытнае паселішча на Ясельдзе / А. В. Іоў, В. С. Вяргей; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, 2012

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. — Мн., 1996.