Альберт фон Шаміса
Альберт фон Шаміса | |
ням.: Adelbert von Chamisso фр.: Louis Charles Adélaïde de Chamissot de Boncourt | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 студзеня 1781[1][2][…] |
---|---|
Месца нараджэння | фамільны замак Банкур, Шампань, Францыя |
Дата смерці | 21 жніўня 1838[1][2][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | Берлін |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, паэт, птэрыдолаг, брыёлаг, пісьменнік, натураліст, заолаг, падарожнік-даследчык |
Навуковая сфера | Батаніка |
Альма-матар | |
Член у | |
Сайт | chamisso-gesellschaft.de |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | |||
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Cham.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Адэльберт фон Шаміса (Adelbert von Chamisso; 30 студзеня 1781, Шампань, Францыя — 21 жніўня 1838) — нямецкі пісьменнік, вучоны-прыродазнавец.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
У 1812—15 вывучаў медыцыну, батаніку, заалогію ў Берлінскім універсітэце. У 1815—18 як натураліст прыняў удзел у расійскай кругасветнай экспедыцыі.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
У фантастычнай аповесці «Незвычайная гісторью Петэра Шлеміля» (1814) выказаны рамантычны пратэст супраць адчужанасці асобы ў несправядлівым грамадстве і згубнага ўплыву золата на чалавечы лёс. Паэзія А. фон Шаміса вызначаецца дэмакратычнай накіраванасцю (вершы «Замак Банкур», «Інвалід у вар'яцкім доме»), простай і эмацыянальна выразнай формай, блізкай да традыцыі нямецкай народнай песні (лірычны цыкл «Песні і абразкі жыцця», 1830; цыкл балад «Нямецкія народныя паданні», 1838). Тэма вызваленчай барацьбы, вобразы грэчаскіх, іспанскіх, рускіх, польскіх патрыётаў у цыклах «Вандраванні» (1830), «Выгааннікі» (1831). Перакладаў з французскай, іспанскай, дацкай, рускай моў. Яго лірычны цыкл «Каханне і жыццё жанчыны» (1830) паклаў на музыку Р. Шуман.
Аўтар кнігі "Падарожжа вакол свету на караблі «Рурык» (1834—36).
На беларускую мову асобныя творы А. фон Шаміса пераклалі А. Зарыцкі, У. Папковіч.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- у кн.: Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму. Мн., 1989.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Михайлов А. В. Шамиссо // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
- ↑ 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Adelbert von Chamisso
- ↑ (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Малюковіч С. Шаміса // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
|
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1781 годзе
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 1838 годзе
- Пахаваныя ў Берліне
- Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
- Члены Леапальдзіны
- Аўтары батанічных таксонаў
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Марна
- Памерлі ў Берліне
- Памерлі ад раку лёгкага
- Нямецкамоўныя паэты
- Паэты Германіі
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Германіі
- Пісьменнікі рамантызму
- Постаці нямецкай батанікі
- Постаці нямецкага мовазнаўства
- Постаці нямецкай этнаграфіі
- Падарожнікі Германіі